Анэўрызма
Анэўрызма | |
Анэўрызма ў левай артэрыі хрыбетніка (кампутарная тамаграфія з кантрастам, 2016 г.) | |
Спэцыяльнасьць | ангіялёгія |
---|---|
Ускладненьні | крывацёк |
Віды | сапраўдная, несапраўдная |
Прычыны | атэрасклероз, інфаркт міякарда |
Фактары рызыкі | пранцы, раненьне |
Мэтад дыягностыкі | кампутарная тамаграфія |
Лячэньне | эндаваскулярнае ўмяшаньне[1] |
Анэўрызма ў Вікісховішчы |
Анэўрызма (грэц. ανεύρυσμα — пашырэньне) — абмежаванае пашырэньне крывяноснай ссудзіны або поласьці сэрца пры станчэньні і выпучваньні яго сьценкі.
Віды: сапраўдная — выпучваюцца ўсе слаі сьценак, несапраўдная — мяшок пры сьценцы пашкоджанай ссудзіны. Пры пашкоджаньні аорты і ссудзіны (артэрыяльная, вянозная, артэрыявянозная) ёсьць ускладненьнем атэрасклерозу, пранцаў і раненьня. Пашкоджаньне сэрца ўзьнікае пасьля інфаркту ў сьценцы левага страўнічка. Можа парушаць кровазабесьпячэньне і сьціскаць прылеглыя тканкі. Магчымы разрыў і крывацёк са сьмяротным зыходам. Лячэньне адмысловае і хірургічнае[2]. Для папярэджаньня крывацёку да анэўрызмы падводзяць прыстасаваньне адводу ссудзіны з кровазвароту. Умяшаньне ажыцьцяўляюць з дапамогай катэтара, які падводзяць празь сьцегнавую артэрыю[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Сьвятлана Барысенка. «Сучасная беларуская нэўрахірургія адпавядае эўрапейскім стандартам» // Краіна здароўя. — 10 жніўня 2013. — № 7 (308). — С. 5.
- ^ Анэўрызма // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. А — Аршын. — С. 366-367. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Анэўрызма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |