Антанін Янаўшак
Антанін Янаўшак | |
па-чэску: Antonín Janoušek | |
Старшыня чэхаславацкай сэкцыі КП Вугоршчыны | |
---|---|
1919 — 1919 | |
Старшыня Рэвалюцыйнага ўрадавага савету Славацкай савецкай рэспублікі. | |
20 чэрвеня 1919 году — 7 ліпеня 1919 году | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 жніўня 1877 Німбурк, Чэхія |
Памёр: |
30 сакавіка 1941 |
Партыі: | ВКП, КП Чэхаславаччыны |
Дзеці: | Jaroslav Janoušek[d] |
Антанін Янаўшак (па-чэску: Antonín Janoušek; 22 жніўня 1877 году, Німбурк, Чэхія, — 30 сакавіка 1941 году) — дзяяч чэхаславацкага і сусьветнага рабочага руху.
Янаўшак працаваў машынным манцёрам. У 1895 годзе ён уступіў у Чэхаславянскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю. З 1906 году Янаўшак працаваў журналістам і быў рабочым-актывістам.
З 1918 году жыў у Будапэшце, актыўна ўдзельнічаючы ў мясцовым рэвалюцыйным працэсе. У 1919 годзе Яноўшак ўзначаліў чэхаславацкую сэкцыю пры ЦК Вугорскай камуністычнай партыі. З 20 чэрвеня па 7 ліпеня 1919 году — старшыня Рэвалюцыйнага ўрадавага савета Славацкай Савецкай Рэспублікі.
У жніўні 1919 году, пасьля падзеньня Савецкай улады ў Вугоршчыне і ўстанаўленьня правай дыктатуры Міклаша Хорты быў зьняволены ў турму, аднак у 1920 годзе перададзены чэхаславацкім уладам. У тым жа годзе прыняў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах, якія праходзілі ў парлямэнце, дзе выставіў сваю кандыдатуру супраць Томаша Масарыка, але атрымаў толькі 2 дэпутацкія галасы.
У 1921 годзе спрабаваў нелегальна перабрацца ў Савецкі Саюз, але быў затрыманы і абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе. У 1922 годзе зьехаў у СССР. Янаўшак стаў прадстаўніком Чувашскай аўтаномнай вобласьці ў Міжрабдапе, займаўся дапамогай галадаючым Чувашыі. Заснаваў дзіцячы дом імя У. І. Леніна ў Чэбаксарах. Імем Янаўшака названа вуліца ў гэтым горадзе[3]. Па некаторых дадзеных, стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій[4], па іншых — памёр натуральнай сьмерцю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Рэгіянальная база зьвестак Цэнтральначэскай навуковай бібліятэкі ў Кладне
- ^ Вуліца Яноўшака
- ^ Příruční slovník naučný. Praha, 1962. Díl II. S. 338.