Андрэй Бурдзейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Андрэй Бурдзейка
Нарадзіўся 8 (20) чэрвеня 1899
Менск
Памёр 1941
Навуковая сфэра гісторык
Месца працы Беларускі дзяржаўны музэй
Альма-матэр Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Навуковы кіраўнік Уладзімер Пічэта

Андрэ́й Віке́нцьевіч Бурдзе́йка (20 чэрвеня [ст. ст. 8 чэрвеня] 1899, Менск1941 ?) — беларускі гісторык, дасьледчык гісторыі беларускага права.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Мінску 8 (20) чэрвеня 1899 году. У 1925 году скончыў БДУ. Яго нaвуковым кіраўніком быў рэктар БДУ Уладзімер Пічэта. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Беларускім дзяржаўным музэі. Вывучаў Статуты ВКЛ. Даказаў існаваньне прыгоньніцтва ў ВКЛ. Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі адзначыў ролю Навагрудка як сталіцы ВКЛ у ХІІІ ст.

Арыштаваны АДПУ БССР 19 ліпеня 1930 году па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». 10 красавіка 1931 году асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Елабузе (Татарстан). Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нарыс сацыяльна-эканамічнага жыцьця места Навагрудку ў XVI ст. // Гістарычна-археалягічны зборнік. 1927, № 1

У нас час перавыдадзена ў часопісе ARCHE. - 2009. -№7. - c.648-666

  • Землеўласьнік і земляроб па Літоўскаму статуту 1566 г. // Працы БДУ. 1927, № 14—15; 1928, № 20.

У нас час перавыдадзена ў часопісе ARCHE. - 2009. -№7. - c.921-956

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пичета В. Изучение Литовских статутов в новейшей историко-юридической литературе (1918—1940 гг.) // Пичета В. Белоруссия и Литва в XV—XVI в. М., 1961;
  • Энцыклапедыя гісторыі беларусі Беларусі, т. 2.

Вонкавыя спасылы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]