Перайсьці да зьместу

Анвэлёпа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Анвэлёпа (па-француску: enveloppe — абгортка) — вонкавая дапаможная пабудова ў крэпасьцях, прызначаная для прыкрыцьця эскарпных сьценаў сухіх равоў і галоўнага вала крэпасьці ад разбурэньня артылерыйскім агнём. Ўжывалася ў эпоху гладкаствольнай артылерыі. Анвэлёпа разьмяшчалася непасрэдна за контрэскарпам і атачала бесьперапыннай лініяй адзін або некалькі франтоў агароджы крэпасьці.