Анатоль Шаўня
| Анатоль Шаўня | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 2 верасьня 1930 (95 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт |
Анатоль Аляксандравіч Шаўня (2 верасьня 1930, п.Дорахава, Рускі раён, Маскоўская вобласьць, РСФСР) — беларускі паэт, крытык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сям’і рабочага-перасяленца з Беларусі. Скончыў перакладчыцкі факультэт 1-га Маскоўскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту замежных моў (1954), працаваў у рэдакцыі газэты «Советская Белоруссия» літсупрацоўнікам, потым выконваў абавязкі загадчыка аддзелу крытыкі і бібліяграфіі. З 1959 году — літсупрацоўнік, пасьля рэдактар грамадзка-палітычнага аддзелу часопіса «Беларусь». З 1981 году — рэдактар студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм».
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя вершы надрукаваў у 1953 годзе у інстытуцкім выданьні. Аўтар зборнікаў вершаў «Паводка» (1975), «Урок дабрыні» (1980).
Перакладаў з італьянскай мовы на беларускую. У яго перакладзе асобнымі выданьнямі выйшлі аповесьць Л. Стурані «Праўдзівая гісторыя» (1957), «Прыгоды К’ядзіна» Марчэла Арджылі і Габрыэзл Паркі (1959), аповесьць В. Берціні «Юнацтва становіцца ў строй» (1960), раман Д. Арфэлі «Лішнія» (1965), анталягічны зборнік сучаснага італьянскага апавяданьня "Золата Фарчэлы (1968), «Казкі нашых дзён» Арджылі (1971). Шмат вершаў Джані Радары і сучасных італьянскіх паэтаў перакладзена ім для зборніка «Ад вежаў Ферары» (1974).
Напісаў таксама сцэнары мультыплікацыйнага фільму «Квака-задавака» (з З. Калядэнкам, пастаўлены ў 1977), дакумэнтальнага фільму «Кандрат Крапіва» (1982), шэрагу іншых дакумэнтальных і навукова-папулярных фільмаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Анатоль Аляксандравіч Шаўня // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.