Анатоль Сербантовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Анатоль Сербантовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 траўня 1941
в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласьць
Памёр 21 сакавіка 1970
Менск
Пахаваны Усходнія могілкі
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова беларуская
Дэбют «Магілеўская праўда», 1959

Анатоль Станіслававіч Сербантовіч (13 траўня 1941, в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласьць — 21 сакавіка 1970, Менск) — беларускі паэт. Жыў у Магілёве.

Біярафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. У вайну жыў з бацькамі у вёсцы, цяжка хварэў на бранхіт, тыф. У 1958 г. скончыў Ордацкую сярэднюю школу, працаваў у калгасе. У 1960 г. паступіў на аддзяленьне журналістыкі БДУ, якое закончыў у 1965 г.. У 1964—1965 гг. быў літаратурным супрацоўнікам часопіса «Бярозка». З восені 1966 г. знаходзіўся ў творчай камандзіроўцы ў Запаляр’і, Казахстане, на Ўрале, Далёкім Ўсходзе. У 1969 г. зноў вярнуўся ў Менск і працаваў у газэце «Піянер Беларусі». Сябра Саюзу пісьменнікаў БССР з 1967 году.

Памёр ад інсульту ў Менску 21 сакавіка 1970 года пасьля жорсткай бойкі з хуліганамі[1].

Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А. Сербантовіч пачаў пісаць яшчэ ў школе. Гэта былі байкі і сатырычныя замалёўкі калгаснага жыцьця. У 1959 г. у газэце «Магілеўская праўда» надрукаваў свой першы верш. У гады вучобы ў школе запрашаўся на паседжаньні літаб’яднаньня, на абласныя і рэспубліканскія сэмінары пачынаючых пісьменьнікаў. На другім курсе ўнівэрсытэта склаў рукапісны зборнік вершаў. Як сталы паэт сфармаваўся ў 1964 г., калі стаў рэгулярна друкавацца ў рэспубліканскіх часопісах, напісаў некалькі паэмаў. Характэрная праявай яго паэзіі былі грамадзянская накіраванасьць, пафаснасьць.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Азбука» (1966), «Міннае поле» (1968), «Пярсьцёнак» (1971), «Жаваранак у зэніце» (1989). Акрамя вершаў пісаў творы для дзяцей, прозу, крытычныя артыкулы, займаўся перакладамі. У сярэдзіне 1960-х зьвярнуўся да жанру паэмы. У 1968 г. у час знаходжаньня ў Сярэдняй Азіі напісаў паэму для дзяцей «Тэлефон».

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2011 года Камісія па тапаніміцы і ўшанаваньні гістарычнай і культурнай спадчыны прыняла рашэньне назваць адну з вуліц у праектаваным раёне індывідуальнай жылой забудовы каля в. Гарадшына ў Магілёве імем Анатоля Сербантовіча[2]. Рашэньне таксама было зацьверджана на пасяджэньні Магілёўскага гарвыканкама.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сербантовіч Анатоль // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 275. — 480 с ISBN 5-85700-168-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]