Анатоль Бардовіч
Анатоль Бардовіч | |
Дата нараджэньня | 3 студзеня 1928 (96 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Малыя Навасёлкі, Койданаўскі раён Менская акруга, БССР |
Месца вучобы | Менскі пэдінстытут імя А. М. Горкага |
Занятак | мовазнавец |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | Нясьвіская пэдвучэльня |
Вядомы як | суаўтар слоўнікаў |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Узнагароды | «Выдатнік народнай асьветы» |
Анатоль Майсеевіч Бардовіч (3 студзеня 1928, в. Малыя Навасёлкі, Койданаўскі раён Менская акруга, БССР) — мовазнавец. Кандыдат філялягічных навук (1958). Прафэсар (1992). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1935 г. сям’ю Бардовічаў выслалі як спэцперасяленцаў у Комі АССР. У 1945 г. закончыў Сыктыўкарскую пэдвучэльню, у 1951 г. — Менскі пэдінстытут імя А. М. Горкага, у 1956 г. — асьпірантуру пры ім. З 1945 г. працаваў настаўнікам. У 1951—1953 гг. выкладчык маскальскай мовы і літаратуры, завуч Нясьвіскай пэдвучэльні. 3 1957 г. старшы выкладчык, дацэнт, у 1965—1974 гг. загадчык катэдры агульнай і маскальскай мовы, з 1974 г. намесьнік дэкана, з 1978 г. дэкан філялягічнага факультэту, пасьля яго разьдзяленьня ў 1993 г. — дэкан факультэта маскальскай філялёгіі, у 2001 г. саветнік рэктара па гуманітарных пытаньнях, з 2002 г. прафэсар катэдры сучаснай маскальскай мовы Менскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка. Аўтар падручнікаў па маскальскай мове для 6—7-х і 8—9-х клясаў, навучальных дапаможнікаў па маскальскай мове. У сааўтарстве выдаў «Марфэмны слоўнік беларускай мовы», «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы», «Школьны марфэмны слоўнік беларускай мовы». Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асьветы».
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бардовіч Анатоль Майсеевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 604.