Амэрыканская норка
| Амэрыканская норка | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
| Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
| Падатрад | Сабакападобныя (Caniformia) |
| Сямейства | Куніцавыя (Mustelidae) |
| Падсямейства | Mustelinae |
| Род | Neovison |
| Від | Амэрыканская норка |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Neovison vison (von Schreber, 1777) | |
| Арэал | |
Амэрыканская норка (Neovison vison) — жывёла клясы сысуноў атрада драпежных сямейства куніцавых.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Канаде і ЗША. Гэты від сустракаецца ўздоўж ручаёў і азёр, а таксама ў балотах. Аддае перавагу ўчасткам з густой расліннасьцю.
Постаць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яго даўжыня складае 30–43 см, даўжыня хваста 13–23 см, маса 790–2310 г.
Поўсьць мяккая і густая, звычайна цёмна-карычневая з белымі плямамі на падбародку, грудзях і вобласьці горла. Цела доўгае і стройнае з кароткімі нагамі і завостраным плоскім тварам. Пальцы часткова перапончатыя, што сведчыць аб напаўводным характары жыцьця.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Амэрыканскія норкі ў асноўным жывёлы-адзіночкі, асабліва нецярпімыя адзін да аднаго самцы. Яны ў асноўным актыўныя ноччу, асабліва на світанні і ў прыцемках. Норкі — ўмелыя плыўцы і скалалазы. Тыповай здабычай з'яўляюцца рыбы, земнаводныя, ракападобныя, андатры і дробныя сысуны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Reid, F., Schiaffini, M. & Schipper, J. 2016. Neovison vison. The IUCN (анг.)
- Schlimme, K. 2003. "Neovison vison" (On-line), Animal Diversity Web (анг.)
- Ronald M. Nowak Walker's carnivores of the world. — JHU Press, 2005. — С. 147. — ISBN 0801880327. (анг.)
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |