Амсьціслаўская берасьцяная грамата (2014)
Выгляд
Амсьціслаўская берасьцяная грамата — берасьцяная грамата, знойдзеная 16 ліпеня 2014 году пры раскопках гарадзішча Замкавая гара ў Мсьціславе пад кіраўніцтвам археоляга Ігара Марзалюка. Гэта трэцяя берасьцяная грамата, знойдзеная ў Беларусі, і другая ў Мсьціславе[1].
Грамата датуецца пачаткам XII стагодзьдзя. Паводле меркаваньня Марзалюка, літары на грамаце надрапаны дзіцём, якое вучылася пісьму[2].