Аліф
Аліф (па-арабску: ألف, па-казаску: ألىپ, älip) — першая літара арабскага альфабэту. У арабскай мове выкарыстоўваецца для пазначэньня гартаннай змычкі [ʔ] (гл. гамза), а таксама можа паказваць на доўгі гук [a:] (у пісьме без харакатаў). У іншых артаграфіях на арабскай аснове можа таксама мець іншае гукавае значэньне.
Аліф не злучаецца з наступнаю літарай (але можа злучацца з папярэдняй), таму мае толькі дзьве формы: адная асобна й на пачатку слова, іншая ў сярэдзіне альбо напрыканцы (пры злучэньні з папярэдняй літарай). У абджадыі мае лічбовае значэньне 1.
Формы літары аліф (араб. ا) | |||
ﺎ
|
ﺎ
|
ا
|
ا
|
напрыканцы | у сярэдзіне | на пачатку | асобна |
Лігатура лям-аліф ( لا) зьяўляецца адзінаю абавязковаю лігатурай у арабскай каліграфіі.
Дыякрытычныя знакі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ا — зазвычай паказвае месца доўгага [a:], напр. у слове "вада" (па-арабску: ماء, [mɑ:ʾ]). У такой сытуацыі папярэдняя літара мае быць агаласаваная фатхай. Таксама аліф без дыякрытыкаў выкарыстоўваецца як пратэтычны зычны, калі пазычанае слова пачынаецца з галоснага гуку.
أ — аліф з гамзай зьверху, можа паказваць на кароткі гук [a] ці [u], напр. у назьве літары аліф
إ — аліф з гамзай унізе, паказвае на кароткі гук [i]
ٱ — аліф з ўасьляй, выкарыстоўваецца пераважна ў тэксьце Кур’ану, для пазначэньня нефанэматычнага цьвёрдага прыступу.
ﺁ — аліф з маддай. Замяняе камбінацыю двух аліфаў. Такая камбінацыя можа ўзьнікнуць, калі гартанная змычка, што пазначаецца гамзай, зьяўляецца пасьля доўгага [a:], таксама пазначанага аліфам. Гэтак пазначаецца [a:] пасьля гартаннае змычкі ў назьве Кур’ану, па-арабску: القُرْآن.
ى— аліф максура, "зламаны аліф". Паказвае на доўгі гук [a:] напрыканцы некаторых словаў, напр. імя Мустафа, па-арабску: مصطفى
ٰ — аліф ханджар, даволі рэдка выкарыстоўваецца па-за тэкстам Кур’ану, дзе таксама паказвае на доўгае [a:], напрыклад у слове "Алаг", па-арабску: ﷲ
Іншыя артаграфіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Казаская
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У казаскай артаграфіі на арабскай аснове літара älip выкарыстоўваецца толькі ў двух варыянтах:
ا — без дыякрытыкаў — пазначае гук [ɑ] альбо (ў замежных словах) [a];
أ — з гамзай зьверху — пазначае гук [æ].