Алімпійскі гімн — музычны твор (кантата), напісаны грэцкім кампазытарам Сьпірасам Самарасам. Словы гімну напісаў Косьціс Паламас.
Алімпійскі гімн упершыню прагучаў на цырымоніі адкрыцьця I Алімпійскіх гульняў 1896 году. У наступныя гады, ажно да Алімпійскіх зімовых гульняў 1956 году, краіна-арганізатар гульняў даручала сваім музыкам напісаць новы гімн для Алімпіяды. З 1960 году зноў быў вернуты Алімпійскі гімн Самараса, які ў асноўным выконваўся на афіцыйнай мове краіны, дзе праводзіліся гульні.