Перайсьці да зьместу

Аляксандра Сьвекла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандра Сьвекла
укр. Олександра Свекла
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні укр. Олександра Федорівна Свекла
Нарадзілася 9 красавіка 1902(1902-04-09)
Памерла 1966
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Пісьменьніца
Гады творчасьці 1924-1930-ыя
Мова расейская мова і украінская мова
Дэбют 1924
Значныя творы «Надломлені серцем» (1930)

Алякса́ндра Фёдараўна Сьве́кла (па-ўкраінску: Олександра Федорівна Свекла; 9 красавіка 1902, Валегацулава, Хэрсонская губэрня, Расейская імпэрыя (цяпер сяло Далінскае Ананьеўскага раёну Адэскай вобласьці) — 1966, Прылукі, Чарнігаўская вобласьць, УССР, СССР) — украінская пісьменьніца.

Нарадзілася ў мястэчку Валегацулава Хэрсонскай губэрні ў сям’і малдаўскіх сялянаў. Скончыла шэсьць клясаў працоўнай сямігадовай школы. Удзельнічала у ваенных дзеяньнях 1918—1921 гг., служыла у Чырвонай Арміі[1].

У 1930-я гады была рэпрэсаваная і высланая ў Сыбір[2].

Памерла ў 1966 годзе ў Прылуках, Чарнігаўская вобласьць[3].

Друкавалася з 1924 г., сябра літаратурнай арганізацыі «Плуг»[4].

Першым убачыў сьвет нарыс «Серед степів», апублікаваны ў харкаўскай газэце «Селянська правда»[5].

Аўтарка апавяданьняў і аповясьцяў: «Над Дністром» (1926; з життя молдаван), «Подарунок і подяка» (1927), «Надломлені серцем» (1930), «Петря Слимак» (1930)[6].

Тры асноўныя тэмы творчасьці Аляксандры Сьвяклы — жыцьцё малдаўскіх сялянаў, крывавыя гісторыі пра чырвоных і белых і жаночае пытаньне[7].

  1. ^ Енциклопедія українознавства: Словникова частина: [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995.
  2. ^ Олександра Свекла, LiveJournal, freya_victoria, 20.02.2020, https://fem-books.livejournal.com/1931554.html
  3. ^ Олександра Свекла, LiveJournal, freya_victoria, 20.02.2020, https://fem-books.livejournal.com/1931554.html
  4. ^ Енциклопедія українознавства: Словникова частина: [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995.
  5. ^ Олександра Свекла, LiveJournal, freya_victoria, 20.02.2020, https://fem-books.livejournal.com/1931554.html
  6. ^ Олександра Свекла. Надломлені серцем. Повість // Моя кар`єра. Жіноча проза 20-х років. — К.: Темпора, 2017. — С. 314—319
  7. ^ Олександра Свекла. Надломлені серцем. Повість // Моя кар`єра. Жіноча проза 20-х років. — К. : Темпора, 2017. — С. 314—319