Перайсьці да зьместу

Аляксандар Сідаровіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сідаровіч.

Алякса́ндар Уладзі́меравіч Сідаровіч (па-расейску: Александр Владимирович Сидорович; нарадзіўся 1 верасьня 1942, Берасьце, Беларусь) — расейскі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1988), прафэсар (1989), загадчык катэдры эканамічнае тэорыі ІППК (1988), прарэктар - начальнік Кіраваньня міжнароднага супрацоўніцтва МДУ (2001). Сапраўдны сябар МАН ВШ (1999), Акадэміі гуманітарных навук (1995), Старшыня навукова-мэтадычнае Рады па эканоміцы Міністэрства адукацыі РФ (1998). Старшыня дысэртацыйнае рады па абароне доктарскіх дысэртацыяў пры МДУ і сябар дысэртацыйнае рады па абароне доктарскіх дысэртацыяў у МДІМА. Генэральны сакратар Эўразійскае асацыяцыі ўнівэрсытэтаў. Ганаровы працаўнік адукацыі Рэспублікі Казахстан. Ганаровы працаўнік адукацыі рэспублікі Ўзбэкістан. Узнагароджаны мэдалём К.Д.Ушынскага (1999). Скончыў эканамічны факультэт МДУ у 1970. Навукова-дасьледчая дзейнасьць прысьвечаная праблемам мэтадалёгіі эканамічнае тэорыі, стварэньні нацыянальнае эканомікі й пераходнае эканомікі. Абараніў кандыдацкую і доктарскую дысэртацыі па праблемах грамадзкага ўзнаўленьня. У працах абгрунтоўваецца становішча эканамічнае тэорыі як навукі, што дасьледуе эканоміку ў адзінстве рэсурсавага, сацыяльна-эканамічнага й істытуцыянальнага падыходаў. Адным з вынікаў дасьледаваньняў зьяўляецца абгрунтаваньне тэарэтычных асноваў і прынцыпаў нацыянальнае эканамічнае сыстэмы. Апублікаваў 120 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго ўдзеле падрыхтаваныя й апублікаваныя 8 вучэбна-мэтадычных дапаможнікаў па эканамічнай тэорыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]