Перайсьці да зьместу

Аляксандар Скараход

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Скараход
Дата нараджэньня 1913
Занятак настаўнік, маляр

Аляксандар Скараход (Скараходаў) (1913—?) — беларускі пэдагог, мастак.

Ад 1946 году працаваў настаўнікам у беларускай пачатковай школе ў лягеры АБЦ у Ватэнштэце. Актыўна ўдзельнічаў у афармленьні кніг, выдаваных у Ватэнштэце. Дакладна вядома, што ён ілюстраваў кнігі: Вацлава Ластоўскага «Дудар», «Музыка і чэрці. Беларуская народная казка» (Беларускае выдавецтва ЯС, 1947. 14 с.) і Оскар Ўайлд «Шчасьлівы прынц: Казка» (пераклад з ангельскай Л. Хвалько. Ватэнштэт: выдавецтва Беларускага Дапамаговага Камітэту лягеру АБЦ, 1947. 21 с.).

У 1947 годзе выехаў у Вялікабрытанію, быў сябрам ЗБВБ і Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.

  • Запісы БІНІМ №40