Перайсьці да зьместу

Аляксандар Садоўнічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Міхайлавіч Садоўнічы
Род дзейнасьці нагляд за выкананьнем права
Дата нараджэньня 1965(1965)
Месца нараджэньня Сьцяг СССРСССР, БССР,
Гарадзенская вобласьць,
Бераставіцкі раён,
в. Каменка
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1991 год)
Акадэмія кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2014 год)
Пасада Першы намесьнік старшыні КДК па Гарадзенскае вобласьці
Час сьнежань 2010
Сайт Старонка ў сеціве

Аляксандар Міхайлавіч Садоўнічы[1] — першы намесьнік старшыні КДК Гарадзенскае вобласьці. Ён нарадзіўся ў 1965 годзе ў в. Каменка Бераставіцкага раёна Гарадзенскае вобласьці. У 1991 г. скончыў Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут. У 2014 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. Рабіць пачаў у 1982 г. у калгасе імя С. О. Прытыцкага. З 1990 г. па 1993 г. рабіў сакратаром камітэта камсамола ДСМІ. Пасьля заканчэньня вучобы ў асьпірантуры у 1997 г. рабіў выкладчыкам на катэдры прыватнае заатэхніі ДСМІ, а ў 1998 г. прыняты на работу ва ўправу арганізацыйна-кадравае работы Гарадзенскага аблвыканкама.

З 1999 г. па 2001 г. рабіў загадчыкам сакратарыята намесьніка старшыні Гарадзенскага аблвыканкама.

З 2001 г. рабіў у Камітэце дзяржаўнага кантролю Гарадзенскае вобласьці. Са сьнежня 2010 г. робіць на пасадзе першага намесьніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гарадзенскае вобласьці.

  • Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1991 год),
  • Акадэмія кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2014 год).
  • Кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]