Аляксандар Лягчылаў
Аляксандар Лягчылаў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 чэрвеня 1946 |
Памёр | 21 верасьня 2005 |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт-песеньнік |
Мова | беларуская |
Алякса́ндар Кузьмі́ч Лягчы́лаў (30 чэрвеня 1946 — 21 верасьня 2005) — беларускі паэт-песеньнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 30 чэрвеня 1946 году. Бацька — Кузьма Васільевіч Лягчылаў (1922—2017), маці — Вольга Паўлаўна Лягчылава (1921—2018).
Кандыдат эканамічных навук, дырэктар Менскага дзяржаўнага гандлёвага коледжу, дэпутат Менгарсавету.
Памёр 21 верасьня 2005 году[1]. Пахаваны ў Менску на Усходніх могілках.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар шасьці зборнікаў вершаў. Аўтар некалькіх сотняў песень («Чарка на пасашок», «Гора — не бяда», «Дзеці вайны», «Белы бусел», «Прычал», «Мэлёдыя каханьня», «Залатая восень», «Дзева Марыя», «Плачуць белыя бярозы» і інш.).
Яго песьні выконвалі ВІА «Сябры», Леў Лешчанка, Ёсіф Кабзон, ансамбль імя Аляксандрава. Ён правёў дзесяць сваіх творчых канцэртаў. Зь ім супрацоўнічалі многія беларускія кампазытары, сярод якіх Ігар Лучанок, Валеры Іваноў, Уладзімер Буднік, Алег Моўчан, Уладзімер Прохараў, Алег Цівуноў, Мікалай Сацура і іншыя.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ганаровая грамата Савету Міністраў Беларусі.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- На доме ў Менску, дзе жыў Аляксандар Лягчылаў, усталяваная мэмарыяльная шыльда[2].
- 30 чэрвеня 2011 году ў этэры тэлеканалу «ЛАД» адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільму вытворчасьці Белтэлерадыёкампаніі «Жыцьцё расьпісала ўсе ролі сур’ёзна», прысьвечанага творчасьці Аляксандра Лягчылава.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ДЗЯДЫ — 2010 //Pawet: № 44 (987) 3 лістапада 2010 г.
- ^ [1]
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Анонс фільма «Жыцьцё расьпісала ўсе ролі сур’ёзна» на тэлеканале «ЛАД»(недаступная спасылка)