Аляксандар Вільчыцкі
Выгляд
Аляксандар Вільчыцкі | |
| Занятак | палітык |
|---|---|
Аляксандар Вільчыцкі — беларускі дзяяч, адказны рэдактар газэты «Беларуская справа», друкаванага органу БСРГ.
Паводле інфармацыі польскай паліцыі, адмыслова дзеля заняцьця пасады рэдактара «Беларускай справы» (якая ў тых умовах была «падстаўною»), быў прывезены ў Вільню зь Міру на рэкамэндацыю Язэпа Шнаркевіча.
Пасьля завядзеньня на яго некалькіх крымінальных справаў адмовіўся ад выкананьня рэдактарскіх абавязкаў. Апошні падпісаны ім 20-ы нумар выйшаў 26 чэрвеня 1926 году.
У кастрычніку 1926 быў асуджаны за сваю рэдактарскую дзейнасьць на паўгоду турмы.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кароткі нарыс беларускага пытаньня, Менск, 2010, с. 274