Аляксандар Бальшуноў
Аляксандар Бальшуноў | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 31 сьнежня 1996 (27 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | лыжны гоначнік |
Алякса́ндар Бальшуно́ў (па-расейску: Александр Большунов) — расейскі лыжнік, двухразовы пераможца 14 і 15 розыгрышу спаборніцтва Тур дэ Скі[1] і шматразовы мэдаліст Алімпійскіх гульняў. Паходзіць з Бранскай вобласьці, дзе і пачаў кар’еру пад кіраўніцтвам свайго бацькі. У 2014 годзе атрымаў перамогу ў скіятлёне на 20 км на першынстве Расеі, дзякуючы чаму атрымаў годнасьць майстра спорту[2]. У 2017 годзе перайшоў у дарослы спорт, узяўшы ўдзел у чэмпіянаце сьвету ў фінскім Лахці. Ужо ў бліжэйшы час спартовец дасягнуў першых вынікаў, здабыўшы перамогі ў шэрагу этапаў. На Алімпійскіх гульнях 2018 году ў Пхёнчхане Бальшуноў тройчы здабываў срэбраныя мэдалі і аднойчы стаў уладальнікам бронзы. На Алімпійскіх гульняў 2022 году ў Пэкіне тройчы стаў уладальнікам залатых мэдалёў у скіятлёне, эстафэце і гонцы 30 км клясычным ходам, а яшчэ раз стаў уладальнікам срэбра ў індывідуальнай гонцы на 15 км каньковым хадой.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Bolshunov, Alexander». International Ski Federation
- ^ «Приказ О присвоении спортивного звания „Мастер спорта России“». Министерство спорта Российской Федерации.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на Olympics.com.
- Нарадзіліся 31 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Бранскай вобласьці
- Кавалеры ордэна Сяброўства (Расея)
- Заслужаныя майстры спорту Расеі
- Расейскія лыжнікі
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 году
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году
- Лыжнікі і лыжніцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году
- Лыжнікі і лыжніцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году