Аль-Фатэг Аль-Мубараз
Выгляд
| Аль-Фатэг | |
| Заснаваны | 1958 |
|---|---|
| Горад | Аль-Мубараз, Саудаўская Арабія |
| Стадыён | Аль-Фатэгу Умяшчальнасьць: 11 000[1] |
| Чэмпіянат | Про-ліга |
| · 2024—2025 | 10 месца |
fatehclub.com (ар.) | |
«Аль-Фатэг» (па-арабску: نادي الفتح الرياضي) — саудаўскі футбольны клюб з гораду Аль-Мубаразу. Акрамя футболу маюцца сэкцыі па іншых відах спорту, гэтак у складзе структуры клюбу існуе аднайменны баскетбольны клюб. Быў закладзены ў 1958 годзе і першы час спаборнічаў у ніжэйшых лігах айчыннага першынства. Толькі напрыканцы 2000-х гадоў мубараскі клюб дамогся першага падвышэньня ў элітны дывізіён. У свой дэбютны сэзон «Аль-Фатэг» здолеў захаваць месца ў прафэсійным дывізіёне.