Альбанцы ва Ўкраіне
Альбанцы на тэрыторыі сучаснай Украіны зьяўляюцца адной з нацыянальных меншасьцяў. На тэрыторыі Расейскай імпэрыі першыя альбанскамоўныя групы зьявіліся ў ходзе масавай іміграцыі праваслаўных народаў з Асманскай Баўгарыі ў Расейскі Буджак у 1811 годзе. Грамадзянамі Ўкраіны яны сталі пасьля 1991 году. Паводле зьвестак усеўкраінскага перапісу 2001 году, у краіне пражывала 3308 альбанцаў.
Дынаміка колькасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сучасныя арнаўты ўсё больш схільныя да асыміляцыі ў навакольнае іх славянскае асяродзьдзе. Пік колькасьці альбанцаў ва Ўкраіне быў зафіксаваны па перапісе 1970 году (амаль 4000). З тых часоў іх лік паступова скарачаецца. Зрэшты, яшчэ больш інтэнсіўная (у адсоткавых адносінах) украінізацыя прагрэсуе таксама і сярод значна больш шматлікіх баўгараў, гагаўзаў, малдаван, расейцаў, якія здаўна пражывалі разам з арнаўтамі. Паводле зьвестак усеўкраінскага перапісу 2001 году, альбанцы пражывалі ў 24 рэгіёнах краіны. Пры агульнай колькасьці дыяспары ў 3308 чалавек, большасьць жыло ў Адэскай (1862 чалавекі) і Запароскай (892 чалавекі) абласьцях.
Расьсяленьне альбанцаў па рэгіёнах Украіны
|
Зьмена колькасьці альбанцаў у пэрыяд паміж перапісамі 1939 і 2001 гадоў
|