Алешкаўскія пяскі
Алэшкіўскія пяскі (па-ўкраінску: Олешківські піски) — другі па велічыні пясчаны масіў (арэна) у Эўропе, разьмешчаны ў 30 км на ўсход ад гораду Хэрсон у Алэшкіўскім раёне, ля ўзьбярэжжа Чорнага мора. Уласна дняпроўскія пяскі займаюць плошчу 161200 гектараў, а зь міжарэннымі землямі — 210 000 гектараў. Назва паходзіць ад назвы гораду Алэшкы (па-ўкраінску: Олешки). Складзеныя зь бязьмежных барханаў («гурбаў»), вышынёй каля 5 м, старажытных пясчаных алювіяльных адкладаў Дняпра. У складзе пяскоў 7 арэн: Кахоўская, Казачалягерная, Цюрупынская, Вынаградаўская, Чулакыўская, Іваніўская, Кінбурнская. Самая вялікая зь іх у дыямэтры мае памер каля 15 км.
На тэрыторыі Алэшкіўскіх пяскоў арганізавана прыродаахоўная зона — Нацыянальны прыродны парк «Алэшкіўскія пяскі».