Алесь Наўроцкі
Алесь Наўроцкі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Але́сь Пілі́павіч Наўро́цкі |
Нарадзіўся | 12 лютага 1937 Давыдаўка,Шацілавіцкі раён |
Памёр | 24 красавіка 2012 (75 гадоў) або 24 сакавіка 2012[1] (75 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | лекар |
Гады творчасьці | 1972—1994 |
Жанр | апавяданьне, паэзія |
Мова | беларуская мова[2] і расейская мова[2] |
Але́сь (Алякса́ндар) Пілі́павіч Наўро́цкі (12 лютага 1937 году, Давыдаўка Шацілавіцкага раёну — 24 красавіка 2012) — беларускі пісьменьнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 12 лютага 1937 году ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Бабруйскую школу санітарных фэльчараў, Менскі мэдыцынскі інстытут. Працаваў лекарам участковай бальніцы на Хойніччыне. Сутыкнуўшыся з тым, што людзей па палітычных мэтах адпраўлялі ў псыхіятрычныя лякарні, выступаў супраць падобных мэтадаў. Пасьля пераехаў у Менск, працаваў на Менскай станцыі хуткай дапамогі. Тут разышоўся з жонкай, пасьля паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Там трапіў у псыхіятрычную лякарню. У знак пратэсту супраць ужыцьця псыхіятрыі ў палітычных мэтах ў 1976 годзе выйшаў з Саюзу пісьменьнікаў. Па вяртаньні з Масквы ня здолеў знайсьці працы. Спрабаваў выехаць за мяжу, але яго не выпусьцілі.
У 1990 годзе выступіў на зьезьдзе Саюзу пісьменьнікаў з патрабаваньнем ад уладаў палітычнай рэабілітацыі.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы зборнік вершаў «Неба ўсьміхаецца маланкаю» выйшаў у 1962 годзе. У 1976 годзе выйшаў зборнік апавяданьняў «Валун». У час перабудовы выйшаў зборнік паэзіі за дваццаць гадоў «Пакаленьні і папялішчы» (1990). У 1994 годзе выйшаў расейскамоўны раман «Валун».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Identifiants et Référentiels (фр.) — ABES, 2011.
- ^ а б Naŭrockì, Ales‘ // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Макарэвіч. Ахвяра псіхіятрычных Курапат // «Наша Ніва» №41 (687) 3 лістапада 2010