Алесь Жыгуноў
| Алесь Жыгуноў | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 27 лістапада 1954 (71 год) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт |
| Мова | беларуская мова |
Алесь Міхайлавіч Жыгуноў (27 лістапада 1954, в. Троіца, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласьць) — беларускі паэт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся 27 лістапада 1954 году ў в. Троіца Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці ў сялянскай сям’і. У 1970 годзе скончыў Нова-Брашчынскую сярэднюю школу, працаваў загадчыкам клюбу ў вёсцы Баркі.
Пасьля заканчэньня філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1976 годзе — настаўнік беларускай і расейскай мовы і літаратуры Чарневіцкай сярэдняй школы Глыбоцкага раёну.
З 1980 году — карэспандэнт-арганізітар Глыбоцкага раённага радыё, з 1988 году — загадчык аддзелу радыёінфармацыі раённай газэты «Шлях перамогі». З 1989 году працаваў ў рэдакцыі раённай газэты «Веснік Глыбоччыны». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1982 году[1]/
Жыве ў Глыбокім.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтар зборнікаў вершаў «Матчына вышыванка» (1984), «Мая Тройца» (1993).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алесь Жыгуноў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994 — С. 209