Алдан (горад)
| Алдан рас. Алдан | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Расея |
|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Якутыя |
| Муніцыпальны раён | Алданскі |
| Дата заснаваньня | 1924 |
| Горад з | 1932 |
| Геаграфія | |
| Плошча | 33 км² |
| Вышыня НУМ | 650 м |
| Часавы пас | UTC+9 |
| Каардынаты | 58°36′ пн. ш. 125°23′ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 21 364 чал. (2014) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 411 45 |
| Паштовы індэкс | 678900 |
| Нумарны знак | 14 |
| Сайт | aldangold.ru |
| Алдан на мапе Расеі Алдан | |
Алдан (па-расейску: Алдан, па-якуцку: Алдан) — места (з 1939 г.) у Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Алданскага ўлусу (раёну) Рэспублікі Саха (Якутыя). Чыгуначная станцыя на Амура-Якуцкай магістралі. Аэрапорт. Насельніцтва на 2014 год — 21 364 чал.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваны 19 ліпеня 1923 году ў сувязі з адкрыцьцём вольным старацелем Міхаілам Тарабукіным і потым Вальдэмарам Берціным, начальнікам 1-й дзяржаўнай працоўнай арцелі, радовішчаў золата. Першапачаткова пасёлак меў назоў Непрыкметны, які 20 верасьня 1932 году атрымаў статус места, а ў траўня 1939 году быў перайменаваны ў горад Алдан. У 1931 годзе ў Непрыкметны пачалася высылка беларускіх «кулакоў».
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Разьмешчанае на Алданскім нагор’і, якое, у сваю чаргу знаходзіцца на Алданскім шчыце, у басэйне ракі Алдан (правы прыток ракі Лены), за 530 км на поўдзень ад места Якуцку, на зьліцьці ракі Арта-Сала і ручая Непрыкметнага. На паверхню выходзяць найстарыя крышталёвыя ўтварэньні горных радовішчаў ўзростам больш за 3 мільёны гадоў.
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1990-я гады места ахапіў крызіс, з-за заняпаду залатой прамысловасьці, у пэрыяд з 2000 па 2007 гады ў горад зноў пачалі прыяжджаць людзі зьявілася камэрцыйная авіяцыя, чыгуначная станцыя ды будаўніцтва адгалінаваньня нафтаправода. Аснова эканомікі Алдану — золатаздабыча.
У жніўні 1986 г. Алдан наведаў Алесь Адамовіч ды адведаў магілу свайго дзеда па маці «кулака» Мітрафана Тычыны.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Алдан. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 31.
- Жарикова-Тычино З. Где золото роют в горах. // Нёман. № 6. Минск. 1998. С. 169—197.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Алдан (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў