Перайсьці да зьместу

Ала Сямёнава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Wizardist (гутаркі | унёсак) у 14:29, 10 красавіка 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Альбіна (Ала) Іванаўна Сямёнава (9 жніўня 1938, с. Бальшарэцкае, Бальшарэцкі раён, Камчацкая вобласьць, РСФСР, СССР) — пісьменьніца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і служачых, юрыстаў. Бацькі ў 30-я гады па камсамольскіх пуцёўках паехалі на Чукотку, жылі на Камчатцы, затым бацьку перавялі ва Уладзівасток, пазьней ў Хабараўск, удзельнік ВАВ. У 1944 г. сям’я вярнулася на радзіму ў Беларусь. Жылі ў Вялейцы ды Наваградку, дзе Альбіна скончыла сярэднюю школу (1955) і паступіла ў БДУ. Пасьля заканчэньня філялягічнага факультэту БДУ (1960) працавала рэдактарам і старшым рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка». У 1968—1972 гг. літсупрацоўнік у прэс-бюлетэні «Служба быту Беларусі», у 1972—1986 гг. — рэдактар, старшы рэдактар рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 г. — літсупрацоўнік, з 1987 г. — рэдактар аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». Сябра СП СССР з 1982 г., потым Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Узнагароджана мэдалём. З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі і эсэ выступае з 1966 г.

Творы

  • Ішлі ў паходы партызаны. – Мінск. 1968. 55 с.
  • Гарачы след таленту. Літаратурна-крытычныя эцюды. Мінск. 1979. 188 с.
  • Слова сапраўднага лад. Літаратурныя эцюды. Мінск. 1986. 206 с.
  • Святло загадкі. Імпрэсіі і адлюстраванні. Мінск. 1995. 235 с.
  • Таямніцы пакутны колер. Эсэ. Апавяданні. Мінск. 2004. 103 с.
  • Перад геніем лёсу. Літаратурныя версіі паводле рэальнага, іррэальнага, дамысленага. Мінск. 2006. 357 с.

Літаратура

  • Савік Л. С. Сямёнава Ала. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск 1995. С. 476-477.
  • Козіч В. І. Сямёнава Ала. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск 1995. С. 477.