Перайсьці да зьместу

Алаг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Алах»)
Прыклад напісаньня слова «Алаг» арабскай каліграфіяй

Алаг (па-арабску: الله‎  Аўдыё [ʔalˤːɑːh] ) — арабскае слова, якое азначае Бога. У ісламе слова Алаг традыцыйна выкарыстоўваецца ў любой мове, што азначае як уласна Бога, так і адно зь яго імёнаў.

Паводле веры мусульманаў, Алаг — стваральнік і кіраўнік усяго існага. Акрамя яго ніхто не валодае гэтымі якасьцямі. Існаваньне Алага зьяўляецца неабходным для сусьвету, а яго адсутнасьць немагчымая. У Алага няма роўных, і ў гэтым выяўляецца Яго абсалютнае адзінства.

Алаг — імя ўласнае, яно адпавядае сапраўднаму Богу, Творцу й Госпаду ўсяго існага, ўладальніку ўсіх выдатных імёнаў і якасьцяў, Цэламу, Адзінаму. Алаг вечны й ня мае пачатку й канца. Спасьціжэньне Яго чалавечым розумам немагчымае. Аднак некаторыя Яго атрыбутыўныя якасьці паддаюцца прыблізнаму апісаньню катэгорыямі чалавечага паняцьцевага апарата, г.зн., напрыклад, магчыма казаць пра Яго існаваньне або дасканаласьць.

Алаг зьяўляецца асновай мусульманскай веры. У сьвятой кнізе ісламу Каране паўсюль сьцьвярджаецца рэальнасьць Алага, ягоныя шматлікія імёны і дзеяньні праз ягоных стварэньні[1].

  1. ^ Allah (анг.) Энцыкляпэдыя Брытаніка