Акушэрскі ложак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Акушэрскі ложак, або акушэрскае крэсла-ложак — спэцыяльнае мэдычнае абсталяваньне, прызначанае для забесьпячэньня парадзісе зручнага і бясьпечнага разьмяшчэньня на кожным этапе родаў.

Сучасны акушэрскі ложак мае электрарэгулёўку вышыні і палажэньня, убудаваную функцыю масажу паясьніцы для палягчэньня боляў пры сутычках, сыстэму пнэўмападтрымкі паясьніцы, падсьвятленьня, эрганамічныя пярэнчы для рук.

Акушэрскі ложак можа раскладвацца ў гарызантальным становішчы, забясьпечваючы тым самым паўнавартасны сон парадзісе, а пры наступе моманту родаў менш, чым за хвіліну ператвараецца ў акушэрскае крэсла.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]