Узнагароды Азэрбайджану
Узнагаро́ды Азэрбайджа́ну — найвышэйшая форма заахвочваньня грамадзян за выдатныя заслугі ў абароне краіны, дзяржаўным будаўніцтве, эканоміцы, навуцы, культуры, мастацтве, выхаваньні, асьвеце, ахове здароўя, жыцьця й правоў грамадзян, дабрачыннай дзейнасьці й іншыя выбітныя заслугі перад дзяржавай.
Віды дзяржаўных узнагарод
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для ўзнагароджаньня за выдатныя й в
выключныя заслугі перад Рэспублікай Азэрбайджан, законам вызначаны дзяржаўныя ўзнагароды:
- Званьне Нацыянальнага Героя Азэрбайджану
- Ордэн Рэспублікі Азэрбайджану
- Мэдаль Рэспублікі Азэрбайджану
- Ганаровыя званьні Рэспублікі Азэрбайджану
Права ўзнагароджаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прэзыдэнт Рэспублікі Азэрбайджан прысвойвае найвышэйшае званьне Нацыянальнага Героя Азэрбайджану, узнагароджвае ордэнамі і мэдалямі Рэспублікі Азэрбайджан, прысвойвае Ганаровыя званьні Рэспублікі Азэрбайджан, выдаючы пра гэта ўказы.
Пералік дзяржаўных узнагарод
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найвышэйшае званьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ордэны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Гейдара Аліева (заснаваны ў 2005)
- Ордэн «Незалежнасьць» (заснаваны ў 1993)
- Ордэн «Шах Ісмаіл» (заснаваны ў 1993)
- Ордэн «Азэрбайджанскі сьцяг» (заснаваны ў 1993)
- Ордэн «Слава» (заснаваны ў 1993)
- Ордэн «Гонар» (заснаваны ў 2007)
- Ордэн «Дружба» (заснаваны ў 2007)
- Ордэн «За службу Айчыне» (заснаваны ў 2003)
Мэдалі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асобам, удастоеным вышэйшага званьня «Нацыянальны Герой Азэрбайджану», уручаецца Мэдаль «Залатая Зорка» (заснаваны ў 1992)
- Мэдаль «За Айчыну» (заснаваны ў 1998)
- Мэдаль «За адвагу» (заснаваны ў 1998)
- Мэдаль «Прагрэс» (заснаваны ў 1993)
- Мэдаль «За вайсковыя заслугі» (заснаваны ў 1993)
- Мэдаль «За адзнака ў вайсковай службе» (заснаваны ў 2002)
- Мэдаль «За адзнака на мяжы» (заснаваны ў 1993)
- Мэдаль «За заслугі ў вайсковым супрацоўніцтве» (заснаваны ў 2002)
- Мэдаль «Вэтэран Узброеных сілаў Азэрбайджанскай рэспублікі» (заснаваны ў 2002)
- Мэдаль «За бездакорную службу» (заснаваны ў 2002)
- Мэдаль «За адзнака на дзяржаўнай службе» (заснаваны ў 2003)
- Мэдаль «За бездакорную службу ў органах унутраных справаў» (заснаваны ў 2006)
- Мэдаль «За адзнаку ў дыпляматычнай службе» (заснаваны ў 2009)
- Залатая Мэдаль імя Нізамі Гянджеви (заснаваны ў 2014)
Ганаровыя званьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Народны пісьменьнік Азэрбайджану;
- Народны паэт Азэрбайджану;
- Народны артыст Азэрбайджану;
- Народны мастак Азэрбайджану;
- Заслужаны дзеяч навукі Азэрбайджану;
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Азэрбайджану;
- Заслужаны артыст Азэрбайджану;
- Заслужаны мастак Азэрбайджану;
- Заслужаны работнік культуры Азэрбайджану;
- Заслужаны настаўнік Азэрбайджану;
- Заслужаны ўрач Азэрбайджану;
- Заслужаны архітэктар Азэрбайджану;
- Заслужаны дзяржаўны служачы Азэрбайджану;
- Заслужаны дзеяч фізычнай культуры і спорту Азэрбайджану;
- Заслужаны журналіст Азэрбайджану;
- Заслужаны інжынэр Азэрбайджану;
- Заслужаны юрыст Азэрбайджану;
- Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Азэрбайджану;
- Заслужаны пілёт Азэрбайджану.
Прававое становішча ўзнагароджаных дзяржаўнымі ўзнагародамі СССР і Азэрбайджанскай ССР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Улічваючы заслугі грамадзян Рэспублікі Азэрбайджану, узнагароджаных дзяржаўнымі ўзнагародамі былых СССР і Азэрбайджанская ССР, за імі захоўваюцца правы і абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам былых СССР і Азэрбайджанская ССР аб узнагародах.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Узнагароды, мэдалі, значкі і ганаровыя званьні Рэспублікі Азэрбайджан Кіраўніцтва справамі Прэзыдэнта Азэрбайджанскай Рэспублікі (рас.)
- Azərbaycan Respublikasının ordenləri, medalları, döş nişanlari və fəxri adları Кіраўніцтва справамі Прэзыдэнта Азэрбайджанскай Рэспублікі (азэрб.)