Залатая зорка (Азэрбайджан)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мэдаль «Залатая зорка»
Golden Star medal of Azerbaijan.png National Hero of Azerbaijan.svg
Арыгінальная назва «Qızıl Ulduz» medalı
Краіна Азэрбайджан Азэрбайджан
Тып мэдаль
Каму ўручаецца азэрбайджанскія дзяржаўныя службоўцы, грамадзяне й неграмадзяне, замежнікі
Падставы ўзнагароджаньня за асабістую мужнасьць і адвагу, праяўленыя пры абароне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Азэрбайджанскай рэспублікі, забесьпячэньне бясьпекі цывільнага насельніцтва
Статус уручаецца
Статыстыка
Парамэтры 27 мм х 20 мм,
21,5 грамаў
Дата заснаваньня 25 сакавіка 1992 (27 гадоў таму)

Мэда́ль «Залата́я зо́рка» (па-азэрбайджанску: «Qızıl Ulduz» medalı) — асаблівы знак адзнакі Нацыянальнага героя Азэрбайджану. Найвышэйшая ступень адрозьненьня Азэрбайджанскай рэспублікі.

Зацьверджаная прэзыдэнтам Азэрбайджана Абульфазам Эльчыбэем 25 сакавіка 1992 року законам № 201. Упершыню мэдалём былі ўзнагароджаныя 23 чалавекі ў чэрвені 1992 року.

Узнагарода надаецца за асабістую мужнасьць і адвагу, праяўленыя пры абароне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Азэрбайджанскай рэспублікі, забесьпячэньне бясьпекі цывільнага насельніцтва.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдаль на марцы Азэрбайджану 2011 року

Новы мэдаль «Залатая зорка» уяўляе зь сябе залатую васьміканцовую зорку з гладкімі дзьвюхграневымі прамянямі дыямэтрам 31,5 мм, злучаную дзьвюма вушкамі і колцам зь пяцікутнай пласьцінай, акаймаванай па пэрымэтры венцам 27×20 мм. Унутраная частка пласьціны абцягнутая муаравай стужкай, колеры якой адпавядаюць сьцягу Азэрбайджанскай рэспублікі (блакітны, чырвоны, зялёны). На рэвэрсе мэдаля ў цэнтры надпіс «Azərbaycanın Milli Qəhrəmanı». У верхнім прамяні выгравіраваны парадкавы нумар. Мэдаль носяць на левым баку грудзей вышэй за іншыя ордэны і мэдалі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова мэдаль меў форму пазалочанага паўмесяца, павернутага направа, унутры якога разьмяшчалася васьміканцовая зорка з гладкімі дзьвюхграневымі прамянямі на пярэднім баку.

Мэдаль «Паўмесяц і Зорка»

Адваротны бок мае гладкую паверхню і абмежаваны па контуры выступаючым тонкім венцам. У цэнтры мэдалю разьмешчаны надпіс выпуклымі літарамі: «Нацыянальны герой Азэрбайджану». У верхнім прамяні — нумар мэдаля, вышынёй 1 мм.

Мэдаль з дапамогаю вушка і кольца злучаны з мэталёвай пазалочанай калодачкай, якая ўяўляе зь сябе пяцікутную пластынку вышынёй 20 мм і шырынёй 26 мм, акаймаваную па пэрымэтру венцам. Уздоўж асновы калодачкі ідуць прарэзы, унутраная частка абцягнутая муаравай трохколернай стужкай у адпаведнасьці з разфарбоўкай дзяржаўнага сьцягу Азэрбайджанскай рэспублікі. Маса 21,5 грамаў.

Закон ад 7 ліпеня 1992 року абвяшчаў:

3акон Азэрбайджанскай рэспублікі ад 7 ліпеня 1992 г. № 201

«Пра ўсталяваньне асобага знаку адрозьненьня Нацыянальнага героя Азэрбайджану»
Нацыянальны сход Азэрбайджанскай рэспублікі пастанаўляе:
1. Усталяваць асобы знак адрозьненьня Нацыянальнага героя Азэрбайджану — мэдаль «Паўмесяц і Зорка».
2. Зацьвердзіць выяву й апісаньне мэдалю «Паймесяц і Зорка» (прыкладзеныя).

Прэзыдэнт Азэрбайджанскай рэспублікі Абульфаз Эльчыбэй.

Пасьля прыняцьця зьмяненьняў і дапаўненьняў паводле закону № 429 ад 6 лютага 1998 да ранейшага закону ў якасьці знаку ўзнагароды «Нацыянальны герой Азэрбайджану» быў выпушчаны мэдаль «Залатая зорка».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]