Азрыель Брашы
Азрыэль Брашы (Бераставіцкі), 18 мая 1897 - 1 сакавіка 1986 — ізраільскі педагог і навуковец, адзін з родапачынальнікаў культуры падарожжаў і вывучэння зямлі Ізраіля і суседніх краін. На працягу многіх гадоў узначальваў турыстычны аддзел Цэнтра культуры і адукацыі прафсаюза рабочых. Член камітэта Тэль-Авіўскага аддзялення яўрэйскага таварыства даследавання зямлі Ізраіля і яе старажытнасцяў.
Нарадзіўся ў Лыскаве, 18 мая 1987 года. Бацька, рабін Якаў Бераставіцкі служыў даянам (суддзя ў іудзейскім рэлігійным судзе) у Ваўкавыску на працягу 20 гадоў, маці Хая, Дачка Мошэ Грудзенчыка са Слоніма. Вучыўся ў хедэры і ешыве, а затым працягнуў навучанне ў Іерусаліме.
Перад Першай сусветнай вайной, падчас візіту Іосіфа Шпрынчэка ў Польшчу і Літву з місіяй "малады Хапаэль(рабочы)", адгукнуўся на заклік і далучыўся да маладых людзей, якія рыхтаваліся паехаць на заробкі ў Ізраіль. З-за пачатку вайны яго паездка была адкладзена і ў 1915-1917 гадах, падчас нямецкай акупацыі, быў настаўнікам у дзяржаўнай народовай школе ў Лыскаве.
Пасля пераехаў у Ізраіль як першапраходзец, разам са сваімі сябрамі са свайго горада і яго ваколіц. Працаваў на дарогах Хайфа-Джыда, Цыфіна, Бейт-Шэхана і іншых. Пры стварэнні Цэнтральнага камітэта культуры ўсеагульнага прафсаюза працоўных быў прыняты на працу выкладчыкам. Працаваў настаўнікам у школах, а затым дырэктарам школы для працуючых маладых людзей у Ерусаліме.
Вывучаў сваю краіну і суседнія краіны,
(Іарданію, Сірыю, Ліван, Кіпр, Егіпет, Ірак і Курдыстан). З 1926 года быў лектарам-падарожнікам ад імя культурных устаноў Ізраіля ў вывучэнне сваёй краіны і суседніх краін, кіраваў многімі падарожжамі і апублікаваў шмат артыкулаў у газетах краіны і дыяспары.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|