Адукацыя ў Вугоршчыне
Адукацыя ў Вугоршчыне. Адукацыя ў Вугоршчыне мае наступныя ўзроўні:
- дашкольная адукацыя,
- пачатковая адукацыя,
- сярэдняя агульная адукацыя,
- вышэйшая адукацыя.
Таксама ў апошні час у Вугоршчыне робіцца папулярным вакацыйная адукацыя, якая ажыцьцяўляецца праз вакацыйныя школы (вуг. szakiskola).
Дашкольная адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты ўзровень лічыцца найбольш значнай інтэграцыйнай часткай школьнай сыстэмы. Прадугледжвае навучаньне дзяцей ад 3 да 7 гадоў. У Вугоршчыне дзіцячыя садкі называюцца «овода» (венг. óvoda — месца для дагляданьня).
Пачатковая адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатковую школы прыходзяць дзеці, якім споўнілася 6 ці 7 гадоў. Пачатковая адукацыя працягваецца 4, 6 ці 8 гадоў. 8-гадовая пачатковая адукацыя найбольш распаўсюджаная.
Сярэдняя адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярэдняя адукацыя звычайна доўжыцца 4 гады. Вылучаецца 3 віды сярэдніх школ:
- Гімназія (венг. Gimnázium) — рыхтуе дзяцей да вышэйшай адукацыі, вывучаецца ня менш за 2 замежныя мовы,
- Szakközépiskola — сярэдняя вакацыйная школа,
- Szakmunkásképző Szakiskola — вакацыйная школа.
Пасьля заканчэньня сярэдняй школы вучні здаюць выпускныя экзамэны (венг. érettségi).
Вышэйшая адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вышэйшая адукацыя ў Вугоршчыне бярэ свой пачатак ад 1367 г., калі вугорскі кароль Людвік I Вялікі заснаваў першы ўнівэрсытэт у г. Пешце[1].
Вышэйшая адукацыя прадстаўлены двума тыпамі навучальных устаноў: каледжамі і ўнівэрсытэтамі. Калі ў каледжы навучаньне працягваецца 4 гады, то ва ўнівэрсытэце — 4-6 гадоў. Дактарантура ва ўнівэрсытэтах звычайна займае 3 гады.
Найбуйнейшыя вышэйшыя ўстановы Вугоршчыны: