Перайсьці да зьместу

Адзнака «Ганаровы работнік УНК-ДПУ. 1917—1922»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адзнака «Ганаровы работнік УНК-ДПУ. 1917—1922»
Арыгінальная назва Нагрудный знак «Почетного работника ВЧК-ГПУ. 1917—1922» V годовщины
Краіна СССР
Тып Адзнака
Каму ўручаецца супрацоўнікам органаў ВЧК-ГПУ СССР
Падставы ўзнагароджаньня За бязьлітасную барацьбу з контрарэвалюцыяй
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 19 ліпеня 1923 г.
Апошняе ўзнагароджаньне 1932
Колькасьць каля 800
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода няма
Малодшая ўзнагарода Адзнака «10 гадоў УНК-АДПУ»

Адзнака «Ганаровы работнік УНК-ДПУ. 1917—1922» (па-расейску: Нагрудный знак «Почетного работника ВЧК-ГПУ. 1917—1922» V годовщины) — савецкая адзнака для ўзнагароды супрацоўнікаў УНК-ДПУ, да 5-й гадавіны заснаваньня органу.

Званьне «Ганаровы чэкіст» упершыню было ўведзена ў сьнежні 1922 году на сьвяткаваньне 5 гадавіны органаў НЧК-ДПУ. Тады яно было нададзена 140 чалавекам. Але палажэньне і апісаньне знака было зацьведжана толькі ў 1923 годзе. Палажэньне пра ганаровую адзнаку «ВЧК-ГПУ» зь яго апісаньнем было зацьведжана 12 ліпеня на паседжаньні Калегіі ДПУ і абвешчана загадам № №307 ад 19 ліпеня 1923:

Адзнака ўяўляе авальнае кола з матавага срэбра з надпісам «ВЧК-1917 г. ГПУ-1922 г.». На кола накладзены сэрп і молат, перакрыжаваныя мячом. Пад сэрпам і молатам знаходзіцца рымская лічба «Пяць», пакрытая чырвонаю эмальлю. Ззаду адзнака мела нумар.

Калі пачалося выдаваньне знакаў, аднакаю пад №1 быў узнагароджаны Фэлікс Дзяржынскі, №2 — Я.Х. Петэрса, №3 — у А.Я. Беленькага, №4 — у В.І. Савінова і г.д.

Агулам гэтым знакам узнагароджана каля 800 чалавек. Абвесткі аб узнагароджваньні напрыканцы 1931 і ў 1932 сталі абвяшчацца прыказамі па АДПУ.

У палажэньні згадвалася, што «значение награды достойнейших сотрудников ВЧК/ГПУ, своей работой в органах ВЧК/ГПУ заслуживших быть особо-отмеченными». Узнагароджваемы павінен быў мець «асаблівыя заслугі перад Рэспублікай» і стаж працы ў органах ня менш за 3 гады. Узнагароджаныя не маглі быць раней судзімыя, пазбаўленыя права працы ў органах АДПУ і выключаныя з партыі.

Напачатку ніякіх правоў і прывілеяў знак не даваў, акрамя «права бесьперашкоднага наведваньня любых установаў ДПУ». Пасьля Загадам АДПУ №245 ад 9 лістапада 1929 быў абвешчаны «Статут правоў і абавязкаў кавалераў Ганаровай адзнакі НЧК-ДПУ». Ім давалася пасьля звальненьня з АДПУ:

  • падвышаная пэнсыя
  • захаваньне кватэр у ведамственных дамах АДПУ
  • замацаваньне за лячебнымі ўстановамі АДПУ і атрыманьне санаторных пуцёвак
  • права атрыманьня жытла пазачаргою
  • права нашэньня чакісцкай формы і права захоўваньня набыцьця і нашэньня зброі.

Пасьля загадамі АДПУ ад 4 траўня 1930 і 25 чэрвеня 1931 да гэтых ільготаў дадавалася штомесячная даплата да заробку ў 30 рублёў і права атрыманьня пэнсіі па лініі АДПУ.

Знак «Ганаровы работнік УНК-ДПУ. 1917—1922» V гадавіны ўручаўся да канца 1932 году, калі была выдадзена новая адзнака да 15-годзьдзя НЧК — Адзнака «Ганаровы работнік УНК-АДПУ. 1917—1932».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]