Аджарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Аджарская АССР абх. აჭარის ავტონომიური საბჭოთა სოციალისტური რესპუბლიკა | |||||
| |||||
Афіцыйная мова | расейская грузінская | ||||
Сталіца | Батумі | ||||
Найбуйнейшы горад | Батумі | ||||
Плошча • агульная |
3 000 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1969) |
310 000 | ||||
Валюта | Савецкі рубель |
Аджарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (коратка АджАССР, Аджарская ССР, або Аджарыя)[a] — самапраўная рэспубліка на поўдні СССР, на паўднёвым-захадзе Закаўказьзя і ў складзе Грузінскае ССР. На захадзе амывалася Чорным морам. Плошча АджАССР 3 тыс. км2.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва па стане на 1985 год — 379 000 чал., зь іх мяшчан 45 %. Грузінаў у АджАССР было 284 000 чалавек па стане на 1979 год. Астатнія былі расейцы, армяне і інш.
Земскі падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аджарская АССР ня мела абласьцёў. Яна дзялілася па стане на 1989 год на 5 раёнаў[1] [2] [3].
АджАССР мела 2 местаў, 7 пасёлкаў гарадзкога тыпу.
Сталіца Аджарскае АССР — Батумі.
Краявід
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аджарская АССР амывалася Чорным морам. Была разьмешчаная на схіле Малога Каўказу. Надвор'е ў Аджарскае АССР было гарачае і марское[b]. Сярэдняя цеплыня студзеня на памор'і 4—6 Ц, у гарах ад 2 да —2 Ц, ліпеня адпаведна 20—23 Ц і 16—20 Ц. Ападкаў ад 1 000 да 2 800 мм у год.
Рака — Чорах.
Лясы займалі больш за 50 % зямель Аджарскае АССР. На памор'і расла трапічная расьліннасьць.
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 6 ст. да н. э. была на землях Аджарскае АССР Калхідзкае царства, ў 4—3 ст. да н.э. Ібэрыя. З 4 ст. у складзе Лазіка. У пач. 6—10 ст.ст. пад уладаю Грэцыі, Арабскае дзяржавы. У 11 ст. пад вайсковым націскам сэльджукаў. У 11—12 ст.ст. культурны росквіт Грузыі і Аджарыі. У 13—14 ст.ст. пад уладаю манголаў. У 15—19 ст.ст. землі Аджарскае АССР былі месцам барацьбы паміж Асманамі і Пэрсыяю. У 1878 годзе землі Аджарскае АССР далучаныя да Расеі. Землі АджАССР ўваходзілі ў Батумскую вобласьць. У 1918 годзе землі Аджарскае АССР былі захопленыя асманамі, а затым ангельцамі. З 1919 па 1920 гады землі Аджарскае АССР сталі часткаю незалежнае Грузіі.
Незалежнасьць (1919-1920)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1919 па 1920 гады землі ГССР сталі часткаю незалежнае Грузіі. У 1921 годзе землі ГССР захопленыя РСФСР.
Савецкая ўлада (1920-1991)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1921 годзе землі захопленыя РСФСР. 16 ліпеня 1921 году створаная Аджарская АССР у складзе ГССР, якая была ў складзе Закаўкаскае СФСР. Зь 5 сьнежня 1936 ГССР стала саюзнаю рэспублікаю, а ЗСФСР перастала існаваць. Зь 5 сьнежня 1936 ГССР стала саюзнаю рэспублікаю, а ЗСФСР перастала існаваць. Улада саветаў існавала да 1991 году.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абхаская АССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:
- Леніна (1967)
- Кастрычніцкае рэвалюцыі (1971)
- Дружбы народаў (1972)
Кампартыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Аджарскае АССР не было кампартыі з выкарыстаньнем назвы аджарская, а была часткаю Камуністычнае партыі Грузіі (коратка КПГ), пачала сваю дзейнасьць у 1920 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Камуністычная партыя (бальшавікоў) Грузіі.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пад уладаю бальшавікоў Аджарская АССР пераўтварылася з сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. Важнейшыя галіны прамысловасьці:
- нафтапераапрацоўчая
- машынабудаўнічая
- электра-тэхнічныя вырабы
- прыборы для харчовае прамысловасьці
- суднабудаваньне
- харчовасмакавая прамысловасьць
- чайная
- тытунёвая
- вінаробчая
- кансэрвовая
- лёгкая прамысловасьць
- абутковая
- гарбарная
- дзераваапрацоўка
Найвялікшыя электрастанцыі — Аджарыдзкальская ГЭС.
Сельская гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Важнейшыя сельска-гаспадарчыя вырабы:
- чай
- цытрусавыя
- тытунь
- алеі.
Было разьвіта вытворчасць агародніны і садавіны. Былі пасевы кукурузы. Мелася пчалярства, зьверагадоўлю.
У гарах мелася авечкагадоўля і выпас козаў.
Адпачынак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Былі курорты: Батумі, Кабулеці, Ціхізьдзіры, Зялёны мыс, Махінджаўры.
Возныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аджарская АССР мела чыгунку і дарогі. Чыгунка была з Тбілісі ў Батумі.
Галоўная марская прыстань — Батумі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Административно-территориальное деление Союза ССР по данным на 15 ноября 1930 г. - М. , 1930.
- ^ Административно-территориальное деление Союза ССР (с изменениями с 15 нояб. 1930 г. по 1 окт. 1931 г.): Районы и города СССР. - М., 1931.
- ^ Административно-территориальное деление Союза ССР на 15 июля 1934 года. - М., 1934.