Перайсьці да зьместу

Джэймз Бонд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Агент 007»)
Джэймз Бонд
James Bond
Стваральнік: Ян Флэмінг
Творы: Бандыяна
Пол: Мужчынскі
Нацыянальнасьць: Шатляндзец

Сэр Джэймз Бонд (анг. James Bond), камандэр ВМФ Вялікабрытаніі, таксама вядомы як «агент 007» — галоўны пэрсанаж раманаў брытанскага пісьменьніка Яна Флэмінга пра выдуманнага агента MI6. Набыў шырокую папулярнасьць, дзякуючы экранізацыям раманаў. Сэрыю фільмаў пра Джэймза Бонда называюць «бандыянаў», якая зьяўляецца адной з самых працяглых сэрыяў фільмаў у гісторыі кінэматографу[1]. З 1962 па 2010 год выйшла 23 фільма (калі аднаго фільму ў два гады). Сэрыя прынесла яе стваральнікам больш за 6 млрд дал. ЗША, стаўшыся другім самым пасьпяховым кінасэрыялам у гісторыі. Адметнымі ўласьцівасьцямі Бонда зьяўляюцца: авантурым, рашучасьць, арыентацыя на сілавое вырашэньне канфліктаў, роўна як рысы гэткага плэйбою — захапленьне жанчынамі, азартнымі гульнямі і алькаголем.

Хаця Джэймз Бонд і зьяўляецца сакрэтным агентам MI6, ён некалькі рзоў зьяўляўся ў кадры ў сваёй афіцыйнай ваеннай форме камандэра ВМФ Вялікабрытаніі.

У 2007 годзе, па просьбе кінапрадусарскай кампаніі Eon Productions (якая здымае фільмы пра агента 007) для наданьня большай рэалістычнасьці сэрыялу, быў выдадзены пашпарт на імя Джэймза Бонда. У апошняй адзьнятай частцы «бандыяны» галоўную ролю выканаў Дэніэл Крэйг. У Міністэрстве ўнутраных справаў Вялікабрытаніі заявілі, што з прычынаў бясьпекі пашпарт мусіць быць павернуты. «Падобныя пашпарты мусяць быць павернутыя і зьнішчаныя акурат пасьля выкарыстаньня», — заявіў міністар унутраных справаў краіны Джон Рыд. Аднак прадстаўнік кінакампаніі заявіў, што не зьбіраецца аддаваць пашпарт Бонда. «Ні пра што падобнае нас не пыталі, таму мы пакінем яго ў сябе», — сказаў ён.

За ўсю гісторыю «бандыяны» ролю Джэймза Бонда ў кіно выконвалі:

  1. Шон Конэры (19621967; 1971; 1983)
  2. Джордж Лэзэнбі (1969)
  3. Роджэр Мур (19731985)
  4. Тымаці Далтан (19871989)
  5. Пірс Бронсан (19952002)
  6. Дэніел Крэйг (2006 — цяперашні час)
  7. Бары Нэльсан (1954, неафіцыйна)
  8. Дэйвід Найвэн (1967, неафіцыйна)
  1. ^ Movie Franchises  (анг.)