Авёс шарсьціністы
| Авёс шарсьціністы | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Сямейства | Каласьнічныя |
| Род | Аднагадовыя травяністыя |
| Від | Авёс |
| Падвід | Авёс шарсьціністы |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Avena strigosa | |
Авёс шарсьціністы (па-лацінску: Avena strigosa) — род аднагадовых травяністых расьлінаў сямейства каласьнічных. Пустазельная расьліна.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Авёс шарсьціністы распаўсюджаны ў Заходняй Эўропе, у гарах Гішпаніі, Партугаліі й Ангельшчыны культывуецца ў якасьці харчовай і кармавой (зялён корм і сена) расьліны. На Беларусі зрэдку сустракаецца па ўсёй тэрыторыі (нечарназёмная паласа) як пустазельле яравых культураў.[1]
Біялёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Расьліна квіце ў чэрвені-ліпені.
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вышыня расьліны 40—100 сантымэтраў. Сьцябло голае. Лісьце доўгае, тонказавостранае, шурпатае. Мяцёлкі раскідзістыя, альбо аднабокія. Калосьсе 2—3-кветнае, з доўгімі бурымі аўсьцюкамі, без сучляненьняў, аддзяляюцца адін ад аднаго толькі пры адломліваньні каласковай восі. Зярняўкі валасістыя, пры высьпяваньні не асыпаюцца. Расьліна ўстойлівая да грыбных хваробаў.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Авёс шарсьціністы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў