Аб’яднаная Вялікая Ложа Расеі
Нэўтральнасьць гэтага артыкула аспрэчваецца.
|
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Аб’яднаная Вялікая Ложа Расіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адраджэньне пачалося з 2000 году, калі значная частка Братоў, якія не пагаджаліся з унутранай палітыкай кіраўніцтва ВЛР і таму выйшлі са складу ВЛР, утварылі Рускую Рэгулярную Вялікую Ложу. Тая, аб’яднаўшыся з часткай Вольных Муляроў, якія зноў пакінулі ВЛР, у 2007 годзе ўвайшла ўсклад Аб’яднанае Вялікай Ложы Расеі. 11 кастрычніка 2008 году на сваёй Прадстаўнічай Асамблеі ў Санкт-Пецярбургу Аб’яднаная Вялікая Ложа Расеі была канчаткова сфармаваная і набыла сваю новую Канстытуцыю і Генэральны Рэглямэнт. Сёньня Аб’яднаная Вялікая Ложа Расеі ўключае ў сябе 13 лож, што месьцяцца ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Харкаве. У іх складзе прадстаўнікі самых розных прафэсіяў: вайскоўцы, бізнэсмэны, творчая інтэлігенцыя, пэдагогі, лекары, службоўцы — розных узростаў, палітычных і рэлігійных поглядаў. Колькасьць АВЛР на дадзены момант складае 250 братоў.
Высокашаноўныя Ложы пад шатамі Аб’яднанай Вялікай Ложы Расеі:
- «Гармония» (Масква)
- «Лотос» (Масква)
- «Астрея» (СПб)
- «Воскресенье» (СПб)
- «Сфинкс» (СПб)
- «Пеликан» (СПб)
- «Юпитер» (Масква)
- «Четверо коронованных» (Масква)
- «Тетраксис» (Масква)
- «Орион» (Масква)
- «Феникс» (Масква)
- «Геометрия» (Харкаў, Украiна)
- «Феникс Украины» (Харкаў, Украiна)
Традыцыйнае рэгулярнае масонства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]11 кастрычніка 2008 г. была ўтвораная Аб’яднаная Вялікая Ложа Расеі (АВЛР). Яна атрымала патэнт ад Вялікай Ложы Францыі — аднаго з буйных традыцыйных рэгулярных паслушэнстваў Францыі — на правядзеньне работ па Старажытным й Прынятым Шатляндзкім Абрадзе. Аб’яднаная Вялікая Ложа Расеі ўваходзіць у лік эўрапейскіх лож традыцыйнага рэгулярнага масонства, якія маюць сяброўскія стасункі зь Вялікай Ложай Францыі. ВЛФ была ўтвораная Найвышэйшай Радай Старажытнага й Прынятага Шатляндзкага Абраду Францыі, самай першай Найвышэйшай Радай Старажытнага й Прынятага Шатляндзкага Абраду ў Эўропе, заснаванай ў 1804 г. На сёньня ВЛФ яднае ў сваіх ложах блізу 30 000 братоў, як у Францыі так і за яе межамі. Яна зьяўляецца адной з самых буйных і аўтарытэтных лож Францыі, якія прадстаўляюць традыцыйнае рэгулярнае эўрапейскае масонства. 10 гадоў таму, сумесна з Вялікай Традыцыйнай Сымбалічнай Ложай «Опера» ВЛФ утварыла Канфэдэрацыю Аб’яднаных Вялікіх Лож Эўропы (КАВЛЭ). Цяпер у КАВЛЭ уваходзіць 15 Вялікіх Лож, і з кожным годам іх робіцца больш. Гэтак будуецца новы незалежны сусьветны ланцуг Вялікіх Лож, не зьвязаных з Аб’яднанай Вялікай Ложай Англіі і ложамі, якія яна прызнае.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Серков А. И. История русского масонства 1845—1945. — СПб.: Изд-во им. Н. И. Новикова, 1997. — 480 с. ISBN 5-87991-015-6
- Серков А. И. История русского масонства после Второй мировой войны. — СПб.: Изд-во им. Н. И. Новикова, 1999. — 445 с. ISBN 5-87991-016-4
- Серков А. И. История русского масонства XIX века. — СПб.: Изд-во им. Н. И. Новикова, 2000. — 400 с. ISBN 5-87991-017-2
- Серков А. И. Русское масонство. 1731—2000 гг. Энциклопедический словарь. — М.: РОССПЭН, 2001. — 1224 с., илл. ISBN 5-8243-0240-5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аб’яднаная Вялікая Ложа Расіі
- Вялiкая Ложа Францыi
- Французское традиционное регулярное масонство (анг.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |