Перайсьці да зьместу

Абэрак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абэрак у выкананьні ансамблю народнага танцу «Mali Gorzowiacy»
Юзэф Хэлмонскі — Абэрак, 1878

Абэ́рак (па-польску: oberek ад па-польску: obrót — абарот, вярчэньне) — польскі народны танец. Музычны памер трохдольны, тэмп хуткі. Асноўны харэатэхнічны элемэнт — вярчэньне. Выконваецца ў суправаджэньні інструмэнтальнай музыкі і жартоўных прыпевак.

Апісаны ў другой палове XIX стагодзьдзя Оскарам Кольбэргам і Міхаілам Федароўскім як «шляхетны» танец, пашыраны ў вясковым побыце Заходняй Беларусі. Найгрышы да абэрака захоўваюцца ў рэпэртуары народных музыкантаў амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі.