Перайсьці да зьместу

Абэліск (аповесьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абэліск
па-беларуску: Абеліск
Вокладка 1971 кнігі году
Жанр: аповесьць
Аўтар: Васіль Быкаў
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1971
Публікацыя: 1971
Электронная вэрсія

Абэліскаповесьць беларускага пісьменьніка Васіля Быкава, скончаная ў 1971 годзе і друкаваная ў часопісе Маладосць №9 за 1971 год[1]. У 1974 годзе за «Абэліск» і аповесьць «Дажыць да сьвітаньня» Быкаў быў узнагароджаны дзяржпрэміяй СССР. У «Новом мире» «Абэліск» быў апублікаваны па расейску ў 1972 годзе.

Асноўныя пэрсанажы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Апавядальнік, імя якога не называецца.
  • Алесь Іванавіч Мароз — сельскі настаўнік, павешаны немцамі падчас акупацыі Беларусі.
  • Цімафей Цітавіч Ткачук — былы настаўнік і партызан, пэнсіянэр.

1939 год. Малады настаўнік прысланы ў Заходнюю Беларусь. Пасьля пачатку Вялікай Айчыннай вайны настаўнік не зьяжджае на Ўсход, а застаецца са сваімі вучнямі пад нямецкай акупацыяй…

Паводле аповесьці ў 1976 годзе быў зьняты аднайменны фільм.

Аповесьць была прысьвечана памяці маладога настаўніка зь Мядзельшчыны Міколы Пашкевіча.

  • Шаломская, І. У. Стылізацыя змешанага маўлення ў аповесці В. Быкава «Абеліск», 2011

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]