Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне шаблёну:Antic-myth-stub

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мяркую, што такога кшталту перанакіраваньням ня месца ў беларускай Вікіпэдыі, бо інакш трэба ствараць перанакіраваньні і з усіх іншых моваў, а ня толькі ангельскай. Дастаткова існаваньня беларускамоўнай назвы. --Red_Winged_Duck 22:18, 9 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Гэта — накід артыкула. А гэта — накід фімознага меркаваньня. Каму як не цябе мусіць быць вядома, што ангельская — дэ-факта fallback-мова ў каляпраграмісцкіх тэмах. Але ў цэлым, згодны. — Wizardist г 22:40, 9 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Алоэ, што за «фімознае меркаваньне»? Думаю, варта быць больш стрыманым. —zedlik 00:52, 10 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Мне не дастаткова і я ў сваёй працы надалей буду карыстацца карцейшымі перанакіраваньнямі. --Jauhienij 23:37, 9 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Дык патлумачце, якое дачыненьне тыя скароты маюць да Вікіпэдыі на беларускай мове? Акрамя таго, як іх разумець тым, хто рэдагуе беларускую Вікіпэдыю, але ня ведае ангельскай ці якой іншай мовы? --Red_Winged_Duck 00:03, 10 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Гэтыя скароты маюць дачыненьне да Вікіпэдыі ў тым пляне, што я яе актыўна рэдактар, і калі беларуская назва задужа доўгая для набору звычайнага накіда, то я карыстаюся скаротам. Што да такіх шаблёнаў як {{Накід:Мэдыцына}} альбо {{Накід:Хімія}}, то тут я звамі пагаджаюся, бо мне не замінае набраць «мэдыцына», у адрозьненьне ад «старажытнагрэцкая міталёгія». --Jauhienij 00:15, 10 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Дык чаму б не стварыць скарот на беларускай мове? І што ўсё ж рабіць тым, хто замежнымі мовамі не валодае? За зручнасьцю для сябе не забывайце пра зручнасьць для іншых. --Red_Winged_Duck 01:09, 10 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Той, хто замежнымі мовамі не валодае можа карыстацца камандай «старажытнагрэцкая міталёгія» — асноўнаю назвай старонкі шаблёна. Трэба разьмяжоўваць энцыкляпэдычныя зьвесткі артыкула і працоўныя каманды для шаблёнаў. Я не пішу артыкулаў на ангельскай мове. --Jauhienij 06:31, 10 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Я вам нагадаю, што статус адміністратара вам быў нададзены дзякуючы наяўным рэдактарам і замінаць нашае працы не ўваходзіць у вашыя абавязкі. Тое ж тычыцца і перашкодаў у дачыненьні да працы ўдзельніка Wizardist. Нагадаю вам пра правіла en:Wikipedia:Ignore all rules. --Jauhienij 00:33, 10 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Якія такія перашкоды? І да чаго тут наогул статус? Я цалкам маю права выказваць сваё меркаваньне як звычайны ўдзельнік. --Red_Winged_Duck 01:09, 10 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Гэтая заўвага калі не да вас асабіста, то ў дачыненьні да вашага калегі EugeneZelenko. Вы можаце азнаёміцца з сутнасьцю праблемы ва ўступе эсэ ўдзельніка Wizardist «Юзабіліці ў лякальных маштабах». Уласна не займаючыся праблемамі інтэрфэйсу, вы (маю на ўвазе вас разам з EugeneZelenko пры перавазе апошняга) замінаеце натуральнай працы па ўдасканаленьні тэхнічнай часткі Вікіпэдыі няўхільным патрабаваньнем перакладаць тэхнічныя парамэтры на беларускую мову, што з вашага боку можа мець форму хіба што пажаданьня. У дадзеным выпадку суб'ектам «зручнасьці для іншых» зьўляецеся толькі вы і ваш калега, а не працоўная супольнасьць, якая і павінна весьці рэй наперадзе за іншых, бо станоўчых уражаньняў ад марнаваньня часу на пераклад парамэтраў на беларускую мову цягам сваёй дзейнасьці я не заўважыў, толькі адмоўныя. --Jauhienij 06:31, 10 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Пераклад парамэтраў і назваў шаблёнаў патрэбны ў першую чаргу для таго, каб пры рэдагаваньні старонкі было адразу зразумела, што гэта за парамэтры і шаблёны, бо для рэдагаваньня Вікіпэдыі на беларускай мове павінна быць дастаткова гэтай самай беларускай мовы. --Red_Winged_Duck 12:41, 10 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
На мой погляд, зьмешваць мовы там, дзе гэта ніяк не патрэбна — проста непрыгожа, не гаворачы пра тое, што мовы «ўзбагачаюцца» тэрмінамі накшталт «стаб».
Калі гутарка ідзе пра тэхнічную частку, дык гэты шаблён (і яму падобныя, і адпаведныя катэгорыі) і непатрэбны, канешне, калі сэрвэр інструмэнтаў працуе :-)
Мяркую, што варта часам спрабаваць разумець іншы бок замест абвінавачваньняў ва ўсіх сьмяротных грахах :-)
EugeneZelenko 16:45, 10 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]