Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне шаблёну:Таблічка-by

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Іншыя слушныя назвы

[рэдагаваць крыніцу]

Мяркую, што для шаблёну можна знайсьці назву, якая лепей адпавядае прызначэньню. --EugeneZelenko 13:49, 10 сакавіка 2009 (UTC)

Можа, «Код дарогі ў Беларусі»? —zedlik 13:58, 10 сакавіка 2009 (UTC)
Мяркую, у шаблёне спрабуюць стварыць знак дарогі ў адпаведнасьці з правіламі дарожнага руху. --EugeneZelenko 14:11, 10 сакавіка 2009 (UTC)
Так, гэта зразумела. —zedlik 14:41, 10 сакавіка 2009 (UTC)
Гэты шаблён прызначаны для ўключэньня ў тэкст артыкула паказальніка на беларускую трасу ў выглядзе маленькай таблічкі. (там менавіта так і напісана) --Ліцьвін 16:45, 10 сакавіка 2009 (UTC)
Справа ня ў тым, што напісана, а ў тым, што назва шаблёны мусіць адпавядаць прызначэньню. Таблічка больш чым неадназначны тэрмін. --EugeneZelenko 13:48, 24 сакавіка 2009 (UTC)
Назва шаблёну адпавядае прызначэньню, гэта код у таблічцы. --Ліцьвін 19:01, 24 сакавіка 2009 (UTC)
Асабіста мне дастаткова складана па назьве «Таблічка-by» здагадацца, што шаблён прызначаны для стылізаванага выяўленьня назвы аўтамабільнай дарогі ў Беларусі. —zedlik 20:37, 24 сакавіка 2009 (UTC)
А вы ўсё разумееце па назьве? Там жа ясна напісана тлумачэньне. Вось рабіць з гэтага праблему ня трэба. Мне пакуль нашмат зручней карыстацца такім варыянтам. Калі камусьці не падабаецца, можна зрабіць перанакіраваньне з больш як ён лічыць слушнай назвы, я ня супраць. Калі ўдзельнік лічыць, што ён можа зрабіць лепей, стварайце, я ня супраць. --Ліцьвін 21:16, 24 сакавіка 2009 (UTC)
Код чаго? Лепей было б «Траса-by» альбо «Таблічка трасы» і зрабіць падшаблёны для адпаведных краін, каб можна было ўжываць нешта кшталту «Таблічка трасы|Беларусь». А яшчэ лепш зрабіць дадатковы парамэтар краіны ў {{Код дарогі}} (у чым, дарэчы, прынцыповая яго розьніца ад гэтага шаблёну?). --Red_Winged_Duck 20:42, 24 сакавіка 2009 (UTC)
Ня бачу сэнсу нешта зьмяняць. Я гэты шаблён ужо выкарыстоўваў, магу вас запэўніць, усё працуе. Калі вы лічыце, што вы можаце зрабіць нешта лепш, рабіце, я ня супраць. --Ліцьвін 21:16, 24 сакавіка 2009 (UTC)

Мяркую, што варта спыніцца на адным варыянце назвы. На мой погляд, найбольш удалы Код дарогі ў Беларусі. --EugeneZelenko 13:54, 25 сакавіка 2009 (UTC)

Ня згодзен. Найбольш удалы Таблічка-by. Калі нейкі ўдзельнік ня згодзен з гэтым, то ён можа скарыстацца як ён лічыць больш удалай назвай. Кропка. --Ліцьвін 14:31, 25 сакавіка 2009 (UTC)
Найбольш удалы варыянт — Код дарогі ў Беларусі. Кропка. --Red_Winged_Duck 15:11, 25 сакавіка 2009 (UTC)
Я ня супраць каб вы яго выкарыстоўвалі. А яго пазначыў у шаблёне. Не разумею сэнсу абмеркаваньня пасьля даданьня іншых варыянтаў. Вы ўсе астатнія варыянты жадаеце выдаліць? Я супраць гэтага вандалізму. Калі хтосьці штосьці лічыць больш удалым варыянтам, хай яго і выкарыстоўвае. Я стварыў гэты шаблён як і ў Расейскай Вікіпэдыі. У іх так, ня бачу праблемы каб было і ў нас так + дадатковыя варыянты. --Ліцьвін 15:34, 25 сакавіка 2009 (UTC)
Прабачце, але назва шаблёну ў іншай Вікіпэдыі не гарантуе яе слушнасьць. Мноства перанакіраваньняў не выглядае неабходным. --EugeneZelenko 15:39, 25 сакавіка 2009 (UTC)
Але калі хтосьці патрабуе іх, то ня бачу праблемы ў іх стварэньні. Тое што ў іншай Вікіпэдыі выкарыстоўваецца гэтая форма ня кажа аб тым, што яна ня слушная. А не рабіць усё так як я кажу сапраўды не гарантуе слушнасьць. Тое што можна выкарыстоўваць розныя формы з рознай слушнасьцю зьнімае ўсе праблемы са слушнасьцю і сэнсу ў працягу гэтай дыскусіі я ня бачу. --Ліцьвін 15:58, 25 сакавіка 2009 (UTC)
Калі ў Вас няма разуменьня праблем, якія тут абмяркоўваюцца (невідавочныя назвы шаблёну ў артыкулаў, мноства непатрэбных перанакіраваньняў), калі ласка, не ўдзельнічайце ў далейшай дыскусіі. Мяркую, што ў падобных выпадках варта проста меркаваць пра добрыя намеры з боку іншых удзельнікаў. --EugeneZelenko 14:05, 26 сакавіка 2009 (UTC)
А ў мяне мабыць нядобрыя, і ў Расейскай Вікіпэдыі таксама нядобрыя. І тое, што я зрабіў неабходныя перанакіраваньні ўсіх слушных назвай — атрымліваецца таксама нядобрыя намеры. Цікавая словы... Калі ласка, карыстайцеся любой формай назвы, я ня супраць гэтага. Я вось карыстаюся гэтым шаблёнам, і лічу што назва Таблічка-by слушная, маленькая, унівэрсальная... І пакуль скарыстаўся гэтым шаблёнам толькі я, і стварыў яго я, і перанакіраваньні зь іншыя слушных назвай зрабіў я..., а вы мне тут кажыце пра тое, што ў мяне няма разуменьня праблем і прапануеце ўстрымацца ад далейшай дыскусіі :-) Якія дыскусіі? Якія праблемы? Канструктыўная дыскусіі скончылася з даданьнем мною ўсіх слушных назваў. А ці ўдзельнічаць мне ў далейшай бессэнсоўнай дыскусіі я вырашу сам. Вядома, мне ўжо надакучыла гэтае пустаслоўе. У мяне, як я ўжо зразумеў з такога роду "дыскусіяў" (Сусанін...), слабыя нэрвы.
P.S. Прычынаў для працягу гэтай "дыскусіі" я ня бачу. Спадзяюся, вы таксама. --Ліцьвін 15:46, 26 сакавіка 2009 (UTC)
Справа не ў працягу дыскусіі, а ў разуменьні, якога з Вашага боку, на жаль, не назіраецца. І паўтараць пра я няслушна. Акрамя Вас ёсьць і іншыя ўдзельнікі, якія могуць карыстацца шаблёнамі. --EugeneZelenko 15:56, 26 сакавіка 2009 (UTC)
Акрамя Вас ёсьць і іншыя ўдзельнікі, якія могуць карыстацца шаблёнамі. Гэта вы каму? Вы мабыць ня чуеце. Паўтару: Калі ласка, карыстайцеся любой формай назвы, я ня супраць гэтага. І менавіта для гэтага я і стварыў іншыя формы. --Ліцьвін 16:19, 26 сакавіка 2009 (UTC)
Прабачце, гаворка ішла пра пошук лепшай назвы (якая будзе зразумелая ў тым ліку тым, хто рэдагуе артыкулы), але, магчыма, Вы гэта не чыталі. Мяркую, што стварэньне шматлікіх перанакіраваньняў ніяк не спрыяе вырашэньню праблемы, а толькі забруджвае прастору назваў Шаблёны:. --EugeneZelenko 14:06, 27 сакавіка 2009 (UTC)
Мяркую, што стварэньне шматлікіх перанакіраваньняў ніяк не спрыяе вырашэньню праблемы, а толькі забруджвае прастору назваў Шаблёны:. Толькі ў гумар :-) Усё, мне надакучыла гэтая бессэнсоўная дыскусія не пра што. Вы або ня чуеце або не жадаеце чуць, нажаль, тут я вам нічым дапамагчы не магу. (У мяне ёсьць вопыт такога тыпу дыскусіі з вамі. Абмеркаваньне Сусаніна паказала, што ў бессэнсоўнай гутарцы вы майстар, але на маім здароўі гэта адбіваецца катастрафічна. Калі ласка, вядзіце свае "пошукі лепшых назваў" з кім заўгодна, але без мяне. Загадзя дзякую.) --Ліцьвін 14:21, 27 сакавіка 2009 (UTC)
Яшчэ раз паўтаруся, калі Вы чагосьці не разумееце (як і ў выпадку з Сусаніным), калі ласка, пазьбягайце ўдзелу ў дыскусіі дзеля дыскусіі. --EugeneZelenko 14:35, 27 сакавіка 2009 (UTC)
Яшчэ раз паўтаруся, я як раз разумею, што вы любіце весьці дыскусіі дзеля дыскусіі, і гэта вашае права. Прыклад: вось зараз прычынаў для дыскусіі няма, але вы працягваеце. З Сусаніным: я вам прывожу аргумэнты, а вы кажыце пра нейкія летапісы, я кажу, што гэтага ў летапісах не было, таму гэтага і не магло быць, а вы зноў кажыце што гэта ня кажа пра тое, што гэтага не было; я кажу факт, што балоты замярзаюць, а вы кажыце дзе зьвесткі экспэдыцыі тых гадоў па тых балотах; я кажу што ў летапісах гэтага не было, вы кажыце, а можа тады было вельмі цяпло, а я кажу што калі б так было, то гэта абавязкова было б напісана ў летапісах, але нічога такого няма; вы зноў кажыце калі няма ў летапісе, то няма прычынаў так сьцьвярджаць... Такога пустаслоўя я нават на гістарычных форумах не чытаў. Два месяцы вокі тузаліся. Ня хочу больш!
Пра шаблён (спадзяюся апошнія словы ў гэтай "дыскусіі"): Кожны сам можа вырашыць якой назвай шаблёну карыстацца. Пакуль гэтым шаблёнам скарыстаўся толькі я. Калі я пабачыў яго ў Расейскай Вікіпэдыі, я адразу зразумеў пра што ідзе гаворка. Можа гэта таму што я вадзіцельскае пасьведчаньне атрымаў, і люблю геаграфію. Таму вашыя аргумэнты супраць няслушнасьці гэтай назвы больш нагадваюць дыскусіі дзеля дыскусіі. Няўжо і на гэтым ня скончыцца бессэнсоўная дыскусія... --Ліцьвін 15:08, 27 сакавіка 2009 (UTC)