Абмеркаваньне шаблёну:Мястэчка/Архіў
Гэта архіў абмеркаваньня. Калі ласка, не рэдагуйце гэтую старонку. Новыя і старыя дыскусіі пачынайце на бягучай старонцы абмеркаваньня. |
Трэба было б дадаць геаграфічныя каардынаты да гэтага шаблёну. 192.33.128.3
- Канешне, каардынаты не перашкодзяць. Але спачатку лепей знайсьці каардынаты для іншых гарадоў, якія выкарыстоўваюць гэты шаблён. Мо Вы ведаеце добрую крыніцу ў Інтэрнэт? --EugeneZelenko 17:34, 26.06.2005 (UTC)
- Калі Вы добра ведаеце геаграфію Беларусі можна лёгка атрымовываць каардынаты гарадоў з дапамогай Google maps. Напрыклад, я знайшоў каардынаты Лагойска наступным чынам: адшукаў Minsk, Belarus, пераключыўся на спадарожнікавую выяву, потым, ведаючы, што Лагойскі тракт пераходзіць у Віцебскую шашу знайшоў на гэтай шашы Лагойск (яго можна вызначыць па рэчцы Гайне з плацінай на ёй і па заводу «Планар»).--Begemotv2718 17:52, 26.06.2005 (UTC)
- Знайшоў таксама каардынаты аэрапортаў на Беларусі. З дапамогай гэтай інфармацыі паспрабую знайсьці каардынаты ўсіх буйных гарадоў.--Begemotv2718 18:40, 26.06.2005 (UTC)
- Калі Вы добра ведаеце геаграфію Беларусі можна лёгка атрымовываць каардынаты гарадоў з дапамогай Google maps. Напрыклад, я знайшоў каардынаты Лагойска наступным чынам: адшукаў Minsk, Belarus, пераключыўся на спадарожнікавую выяву, потым, ведаючы, што Лагойскі тракт пераходзіць у Віцебскую шашу знайшоў на гэтай шашы Лагойск (яго можна вызначыць па рэчцы Гайне з плацінай на ёй і па заводу «Планар»).--Begemotv2718 17:52, 26.06.2005 (UTC)
- Гэта, канешне, добра, але, наколькі разумею, каардынатамі вялікага гораду лічацца каардынаты цэнтру (напрыклад, 0 кілямэтар у Менску). Таму цікава будзе ведаць, што на гэты конт думае айчынная картаграфія. --EugeneZelenko 22:02, 26.06.2005 (UTC)
- На той старонцы з каардынатамі аэрапортаў маюцца таксама каардынаты пунктаў перамены кірунку для самалётаў. Для дробных населяных пунктаў гэта больш-меньш каардынаты цэнтру. Для буйных гарадоў я раблю наступным чынам: выкарыстовываю каардынату аэрапорту для адшукання горада на Google maps, а потым знахажу прыблізны геаметрычны цэнтар горада (таксама, калі маецца карта, то цэнтральны раён, альбо вакзал, альбо адметны пункт, як, напрыклад, Сафійскі сабор у Полацку). Гэтая інфармацыя можа не супадаць з пунктам гледжання айчыннай картаграфіі, але не павінна адрознівацца ад яе вельмі істотна. Таксама, я наўмысна пішу каардынаты толькі з дакладнасцю да мінуты дугі , гэта дае памылку каля 2-х кіламетраў. Большасць гарадоў Беларусі, акрамя Менску, не больш 5-10 кіламетраў у дыяметры, таму цяжка не пацэліць у цэнтар з гэткай дакладнасцю.--Begemotv2718 04:01, 27.06.2005 (UTC)
- Гэта, канешне, добра, але, наколькі разумею, каардынатамі вялікага гораду лічацца каардынаты цэнтру (напрыклад, 0 кілямэтар у Менску). Таму цікава будзе ведаць, што на гэты конт думае айчынная картаграфія. --EugeneZelenko 22:02, 26.06.2005 (UTC)
Google-Earth. Freeware. Раю замест Google-Maps. Там кожная вёска таксама і тэкстам пазначана.
- Гэта насамрэч тое самае. Да таго ж, там усе пазначаньні аматарскія, да картаграфіі маюць ня большае дачыненьне, чым падлікі Begemotv2718'а -- Bełamp 19:23, 7.жніўня.2006 (UTC)
Ці гадзінны пояс?
[рэдагаваць крыніцу]Як правільна назваць гэты парамэтар? Я чуў, што гадзінны пояс – гэта няправільны назоў, калька з рускае мовы, а па-беларуску гэта гучыць неяк інакш. Але як – ня памятаю. Нагадайце, калі ласка. І растлумачце, як правільна рабіць умоўныя радкі ў табліцах, нешта ў мяне толькі ХТМЛьна атрымліваецца :( Дзякуй. -- Bełamp 18:21, 7.жніўня.2006 (UTC)
- Умоўныя радкі можна рабіць HTML (бо | выкарыстоўваецца і ў табліцах і выкліках шаблёнаў), ці зрабіць шаблён для радку (<tr></tr>) і ячэйкі (<td></td>). Наколькі памятаю, гэта ёсьць у расейскай вэрсіі. Але трэба не забывацца пра тое, што можа спатрэбіцца перадача HTML парамэтраў у гэтыя шаблёны. --EugeneZelenko 13:35, 8.жніўня.2006 (UTC)
- Нешта ўсё роўна не атрымліваецца. Спрабаваў укласьці гэтыя "калі" адзін у адзін – дык зусім нічога не паказвае. Можа, выправіце? Дзякуй. -- Bełamp 16:14, 8.жніўня.2006 (UTC)
- У by_mova нядаўна было абмеркаванне, дзе, здаецца, большасць выказалася за "часавы пояс"
- Спадар, глядзіце артыкулы Часавы пас і Абмеркаваньне:Часавы пас, а таксама працяг дыскусіі на by_mova. Бо калі два чалавекі за "пояс" супраць двух за "пас" - гэта большасьць, тады я ня ведаю, што яшчэ сказаць... -- Bełamp 21:15, 8.жніўня.2006 (UTC)
Мы з Максімам Багдановічам за варыянт часавы пояс... --Alexander Gouk 21:22, 8.жніўня.2006 (UTC)
Ад родных нiў, ад роднай хаты У панскi двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы.
Выгляд шаблёну
[рэдагаваць крыніцу]Калі ласка, зайдзіце на форум :) --Slaver 22:50, 8.жніўня.2006 (UTC)
катэгорыя гораду ў краіне
[рэдагаваць крыніцу]Варта зрабіць катэгорыю гарады Беларусі (напрыклад) неабавязковай у шаблёне, таму што бываюць выпадкі, калі яна не патрэбная (як прыклад, Глыбокае, там патрэбная больш вузкая катэгорыя Глыбокае, а ўжо гэтая катэгорыя належыць да катэгорыі гарады Беларусі). --Red_Winged_Duck 12:23, 10 красавіка 2007 (UTC)
- Можна проста зрабіць парамэтар Катэгорыя, які па змоўчваньні будзе Гарады {{{Краіны}}}. --EugeneZelenko 13:59, 10 красавіка 2007 (UTC)
Пустыя радкі перад шаблёнам пры ягоным уключэньні
[рэдагаваць крыніцу]Калі ўключаеш шаблён у артыкул, а потым ужываеш неабавязковыя парамэтры (якія падлучаюцца з дапамогай #if) кшталту «каардынаты», «штат» і г.д., перад шаблёнам пачынаюць узьнікаць пустыя радкі, што можна пабачыць, напрыклад, тут. Мне здаецца, што зьвязана гэта з рознай разьметкай у шалёне (HTML і wiki). Трэба паэкспэрымэнтаваць і неяк прыбраць гэтыя лішнія радкі, бо выглядае ня вельмі прыгожа. --Red_Winged_Duck 15:24, 25 ліпеня 2007 (UTC)
- Здаецца, выправіў. Калі хто пабачыць недарэчнасьці — паведамляйце. --Red_Winged_Duck 15:09, 27 ліпеня 2007 (UTC)
Адміністрацыйнае адзінкі
[рэдагаваць крыніцу]У шаблёне 2 парамэтры: Раён і Вобласьць, якія мяшаюць, калі горад не ва Беларусі (Тыкоцін). Добра бы была, калі была бы магчымасьць зьмены іх назваў, напрыклад на powiat i województwo. Можна зрабіць зьмены у гэтым шаблёне, або зрабіць цалкам новы. Зрабіце гэта? Bocianski 15:48, 10 сакавіка 2009 (UTC)
Аб'яднаньне шаблёнаў
[рэдагаваць крыніцу]Не прасьцей лі будзе аб'яднаць Шаблён:Горад з Шаблёнам:Мястэчка і выкарыстоўваць апошні і дзеля пазначэньня мястэчак Беларусі, і для іншых-кольвек гарадоў? Шаблён: Мястэчка выглядае значна лепш. --Jauhienij 15:11, 26 лістапада 2009 (UTC)
- Так і будзе, я гэта пачаў рабіць, проста гэта яшчэ ня скончанае. Шаблён {{Мястэчка}} ўжо цяпер можна выкарыстоўваць для любых населеных пунктаў, пазьней ён будзе перанесены ў больш агульную назву (напрыклад «Населены пункт»), шаблёны {{Горад}} і {{Вёска}} будуць замененыя на яго і выдаленыя. Але {{Мястэчка}} трэба яшчэ дапрацаваць (там у гутарках ёсьць), і дадаць гэты шаблён у вёскі, якія яго яшчэ ня маюць. Пасьля гэтага можна будзе пераносіць. —zedlik 16:46, 26 лістапада 2009 (UTC)
Кіраўнік адміністрацыі, а не “мэр”.
[рэдагаваць крыніцу]Кіраўнік адміністрацыі. У беларускім заканадаўству пасада “мэр” не існуе.
?? Паспрабаваў унесьці адпаведныя зьмены ў шаблён -- яны быццам не прыняліся. У чым справа? Adash 05:58, 7 сьнежня 2009 (UTC)
- Ну, інсуе гэткая штука, як кэш... А наконт мэр, дык вікіпэдыя, здаецца, далёка не ў беларускае юрысдыкцыі, да і сайт не пра Беларусь, дакладней, зусім ня толькі пра Беларусь... Таму лепш скасуйце вашыя зьмены самі. І «Кіраўнік адміністрацыі» — занадта доўгая фраза. А «мэр» зразумее кожны. Wizardist 10:39, 7 сьнежня 2009 (UTC)
- Я адкаціў вашыя зьмены, бо такія зьмены варта спачатку абмяркоўваць. Гэты шаблён выкарыстоўваецца ў сотнях артыкулаў і зьмены ягоных парамэтраў могуць нэгатыўна паўплываць на гэтыя артыкулы (напрыклад, на тыя, дзе ўжо выкарыстоўваецца парамэтар «мэр»). Таксама раю зьвярнуць увагу на шаблён {{Мястэчка}}, ён больш гнуткі і на ягонай аснове прапануецца стварыць агульны шаблён {{Населены пункт}}. --Red_Winged_Duck 12:45, 7 сьнежня 2009 (UTC)
- З тэхнічнага боку, таксама кепска. Рухавік вымушаны зноў кэш перабудоўваць. Wizardist 14:32, 7 сьнежня 2009 (UTC)
|Краіны = Беларусі
[рэдагаваць крыніцу]Чаму ў родным склоне “Беларусі” (а не Беларусь)? Adash 06:13, 7 сьнежня 2009 (UTC)
- Глядзіце ў код шаблёны. Парамэтар для лякалізацыйнае мапы. Але можна было б скарыстацца й {{Краіна ў родным склоне}}... Але, па мне, назва шаблёна гэтак доўгая, што лягчэй самому напісаць, дзе можна. :/ Wizardist 10:06, 7 сьнежня 2009 (UTC)
- Гэты шаблён і плянуецца выкарыстоўваць, але не напрамую, а ва ўнутраным выкарыстаньні ў іншых шаблёнах (таму тут даўжыня ня мае значэньня), а назву краіны ўводзіць па-чалавечы ў назоўным склоне. Іншая справа, што там пакуль 5 краінаў. —zedlik 22:52, 8 сьнежня 2009 (UTC)