Абмеркаваньне шаблёну:Граніцы Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Усё ж такі настойваю на Граніцы. Мяжа па-беларуску азначае разору на полі ці паміж зямельнымі вучасткамі, гэта кожны на вёсцы скажа. Граніца ж гэта дзяржаўнае ўтварэньне... нажаль цяперака словы сталіся сынонімамі... На мой погляд часьцей трэба ўжываць граніца. Некалі пад час працы над перакладм Сяргея Пясэцкага Каханка Вялікай Мядзьведзіцы (існуе наш пераклад клясычным правапісам і значна лепшы за выдадзены) і я так лічыў. Была вялікая дыскусыя з Уладзяй Маруцікам, і ён мяне пераканаў. --Ruslan Raviaka 20:38, 14 студзеня 2010 (UTC)

Нават ня ведаю як і лепш. Граніца гэта хутчэй адпаведнік расейскаму порог, а не границы. Можна й перайменаваць, калі ніхто ня супраць. --Jauhienij 20:46, 14 студзеня 2010 (UTC)
Прывядзіце аўтарытэтныя крыніцы. Напрыклад, Канстытуцыя сьведчыць, што, прынамсі, мне гарантуецца абарона і заступніцтва як у Беларусі, гэтак і за яе межамі. Wizardist г 21:06, 14 студзеня 2010 (UTC)
Ня маю нічога супраць «граніцы» (для параўнаньня — нямецкае die Grenze), аднак укладальнікі слоўніка Нашай Нівы мелі іншае меркаваньне [1]. Таму варта прывесьці аўтарытэтныя крыніцы. --Казімер Ляхновіч 21:17, 14 студзеня 2010 (UTC)

http://hivoinаa.narod.ru/archive/old/gegaruch/gegaruch.org/ss_mz_ust.html Фрэйм "памежная сытуацыя"... Сяргей Санько

Згадайце ўсю клясычную беларускую літаратуру, дзе слова мяжа — гэта яшчэ не дзяржаўная мяжа, а граніца твайго кавалку зямлі. Межы Беларусі Сяргей Паўлоўскі --Ruslan Raviaka 21:39, 14 студзеня 2010 (UTC)

Гм, проста дзеля даведкі прагартаў хутка Статут ВКЛ 88 году. :) «Розделъ девятый. О подъкоморыхъ в поветехъ и о правахъ земленыхъ; о границахъ и о межахъ». Тады сапраўды словы розныя тлумачэньні мелі. Але пакуль ня ведаю, якія. Wizardist г 21:40, 14 студзеня 2010 (UTC)

Слова мяжа набыло сваё сучаснае значэньне толькі ў ХХ стагодзьдзі. Раней у значэньні яго ўжываліся словы "рубеж" і "граніца". Мяжа, паводле Ластоўскага, усяго толькі неўзараная паласа зямлі, якая падзяляе ральлю. http://archive.svaboda.org/slova/miaza2.html --Ruslan Raviaka 21:50, 14 студзеня 2010 (UTC)
Нават на вікі Дагавор аб сяброўстве і граніцах Вялікая Айчынная вайна --Ruslan Raviaka 21:52, 14 студзеня 2010 (UTC)

Гэта вельмі цікава, асабліва са Статутам. --Jauhienij 22:02, 14 студзеня 2010 (UTC)

Што аўтарытэтней канстытуцыя РБ ці Якуб Колас? «Нас падзялілі! Хто? Чужаніцы! Цёмных дарог махляры. К чорту іх межы! К чорту граніцы! Нашы тут гоні, бары!». Калі патрэбны аўтарытэты яшчэ, дык раю пачытаць раман Зьмітрака Бядулі "Язэп Крушынскі", дзе ў тым ліку апавядаецца пра беларускіх кантрабандыстых з савецкага боку ў 1920-х гадох, дык тамака толькі "граніца", "пагранічнікі".... Пасьля прашу падумаць як па наску будзе приграничный - "приграничный"? "Мяжа" - "межа", "граница". "Граніца" - "граница", "предел". "Пагранічны", "памежны" - "пограничный". "Прыгранічны" - "приграничный". "Гранічны" - "предельный". --Ruslan Raviaka 09:56, 15 студзеня 2010 (UTC)

НУ ДЫК МЯНЯЕМ НАЗАД? ЦІ ЯШЧЭ ЁСЬЦЬ СУМНЕВЫ? --Ruslan Raviaka 15:36, 15 студзеня 2010 (UTC)

Асабіста мне дадзеная сытуацыя нагадвае тую, што зараз склалася з ужываньнем словаў «горад» (гіст. умацаванае паселішча, замак) і «места» (гіст. уласна мескае паселішча). З той толькі розьніцаю, што за слушнасьць «места» аўтарытэтных крыніцаў нават больш набярэцца, чым за «граніцу». Таму мяркую, што падобныя пытаньні варта вырашаць у комплексе. --Казімер Ляхновіч 16:14, 15 студзеня 2010 (UTC)