Абмеркаваньне шаблёну:Гістарычныя раёны Гомля
Шаблён ў распрацоўцы, чакаем ідэй і прапаноў --HK-47 19:06, 26 студзеня 2011 (EET)
Назва вёсак якія ўвайшлі ў склад горада Гомеля
[рэдагаваць крыніцу]Пытаньне, як будзем называць такія вёскі-гістарычныя раёны? Напрыклад: Ціценкі (Гістарычныя раён Гомеля) ці Ціценкі (Вёска-гістарычны раёны Гомеля), альбо Ціценкі (Вёска ўвайшоўшая ў склад горада Гомеля), альбо што яшчэ? Патрэбны прапановы
- Калі адныя «Ціценікі» зьяўляюцца раёнам, то лепей пазнчачыць у дужках (гістарычныя раён), для іншых «Ціценікаў», калі гэта вёска, лепш пазначыць у дужках (вёска), а пра тое, што гэта гістарычная мясцовасьць напісаць у самімі артыкуле. Такія дужкавыя пазначэньні ня маюць асаблівай энцыкляпэдычнай значнасьці, а служаць толькі для разьвязваньня неадназначнасьцяў. Таму прытрымлівацца такой строгай клясыфікацыі ў гэтым выпадку, на мой погляд, не патрэбна. --Jauhienij 19:38, 26 студзеня 2011 (EET)
- А як той факт што гэтай вёскі не існуе як вёскі 60 гадоў?--HK-47 19:41, 26 студзеня 2011 (EET)
- Гэтую інфармацыю лепш пазначаць у прэамбуле, а не ў назьве артыкула. --Jauhienij 19:45, 26 студзеня 2011 (EET)
- А калі так здарыцца што такая вёска існуе дзесьці, то што пазначаць у дужках? Як і заўсёды "Ціценкі (Гомельскі раён)"?--HK-47 19:49, 26 студзеня 2011 (EET)
- Так, альбо з большым удакладненьнем адміністрацыйнай адзінкі (да сельсавета, напрыклад) --Jauhienij 21:02, 26 студзеня 2011 (EET)
- А калі так здарыцца што такая вёска існуе дзесьці, то што пазначаць у дужках? Як і заўсёды "Ціценкі (Гомельскі раён)"?--HK-47 19:49, 26 студзеня 2011 (EET)
- Гэтую інфармацыю лепш пазначаць у прэамбуле, а не ў назьве артыкула. --Jauhienij 19:45, 26 студзеня 2011 (EET)
- А як той факт што гэтай вёскі не існуе як вёскі 60 гадоў?--HK-47 19:41, 26 студзеня 2011 (EET)
Гістарычныя раёны
[рэдагаваць крыніцу]А як быць менавіта з гістарычнымі раёнамі? Там скажам Каўказ? Каўказ (гістарычны раён Гомеля)? — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся HK-47 (гутаркі · унёсак).
- Калі няма гістарычных раёнаў у іншых гарадах з такой назвай, дык дастаткова Каўказ (гістарычны раён), калі зьявяцца зьвесткі пра іншыя падобныя гістарычныя раёны, тады ўжо дадаваць назву гораду. --Red_Winged_Duck 21:57, 26 студзеня 2011 (EET)
- Спадарства, растлумачце чаму нехта выпраўляе "Гістарычны раён" на проста "раён". Калі мы кажам "гістарычны раён" мы маем на ўвазе нейкае месца якое мае сваю гістарычна склаўшуюся назву, а не проста адміністрацыйна-выпадковую назву. Каліласка патлумачце сваё дзеяньне --HK-47 02:49, 6 лютага 2011 (EET)
Назвы разьдзелаў
[рэдагаваць крыніцу]Шаблён добры, але прапаную адвязаць назвы разьдзелаў ад "нашага часу". Напрыклад, замест "Гомель пасьляваенны" выкарыстоўваць "Гомель пасьля Вялікай Айчыннай вайны", замест "Гомель даваенны" — "Гомель у першай палове 20 стагодзьдзя", замест "Гомель у новым тысячагодзьдзі" — "Гомель ў 2000—2010-х гадах". Зразумела, што не дакладна гэтыя фармулёўкі, калі можна знайсьці лепшыя, але агульная ідэя — пазьбегнуць прывязкі да бягучых падзеяў. —zedlik 16:12, 3 лютага 2011 (EET)
- "Гомель пасьля Вялікай Айчыннай вайны" канешне назва ёмістая, але ж занадта доўгая. А вось "Гомель у першай палове 20 стагодзьдзя" будзе пэўна лепшым варыянтам. З іншага боку не хацелася каб назвы катэгорый былі больш нагружаны чым самі катэгорыі--HK-47 18:43, 3 лютага 2011 (EET)
Назва горада
[рэдагаваць крыніцу]Горад называецца "Гомель" а не "Гомль", таму на мой погляд - "гістарычныя раёны Гомеля" а не Гомля --HK-47 14:02, 6 лютага 2011 (EET)