Абмеркаваньне шаблёну:Галоўная старонка/Іншыя Вікіпэдыі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Актуальная інфармацыя[рэдагаваць крыніцу]

Больш за 250 тыс. артыкулаў маюць значна болей Вікіпэдый, чым указана ў шаблёне. Варта альбо сачыць і заўсёды пашыраць гэты сьпіс, ці лепш (на маю думку) выкінуць слупок 250-тысячнікаў і даць замест яго спасылку на актуальную рэйтынгавую інфармацыю з Англ-Вікі en:List of Wikipedias--Mr. Sрock (гутаркі) 22:52, 13 траўня 2013 (FET)

Швэдзкая вікіпэдыя дасягнула 1 мільёну артыкулаў. Калі ласка, абнавіце. -- 217.21.43.22 09:13, 17 чэрвеня 2013 (FET)

Дадатковая актуалізацыя[рэдагаваць крыніцу]

На жаль, я ня здолеў знайсьці акно прамога рэдагаваньня ўсяго зьместу (выдаецца паведамленьне пра патрэбу рэгістрацыі больш за 4 дні, але ж я зарэгістраваны амаль 2 гады :-)), таму пакідаю тут сваю просьбу: Winaray (Waray) і Cebuano (Cebuano) не перакладзеныя, іх варта перакласьці як «Winaray (варайская)» і «Cebuano (сэбуанская)». Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 01:31, 1 лістапада 2013 (FET)

Мяркую, што варта зьвярнуцца да ўдзельніка Wizardist, які рабіў актуальны код гэтай старонкі, бо падобна, што гэтыя назвы лякалізуюцца па-за межамі нашай Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 12:01, 1 лістапада 2013 (FET)
Я дайшоў толькі да CLDR, але далей там можна галаву скруціць. --Renessaince 12:44, 1 лістапада 2013 (FET)
Так, усе назвы з CLDR. Трэба будзе дапісаць модуль, каб можна было перавызначыць некаторыя коды моваў. — Wizardist г 19:17, 2 лістапада 2013 (FET)