Абмеркаваньне шаблёну:Аўтарскія правы
Дазвол на ўжываньне тэксту
[рэдагаваць крыніцу]Думаю, варта істотна перагледзіць радок «Калі вы аўтар тэксту і дазваляеце ўжываць гэты тэкст пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution/Share-Alike, паведаміце пра гэта на старонцы абмеркаваньня». Фактычна хто заўгодна можа сказаць, што ён аўтар тэксту і напісаць пра гэта на старонцы абмеркаваньня. Таму неабходнае пацьверджаньне таго, што тэкст сапраўды распаўсюджваецца на ўмовах сумяшчальнай ліцэнзіі. Таму прапаную перафармуляваць гэты пункт наступным чынам: «Калі вы аўтар тэксту і дазваляеце ўжываць гэты тэкст пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution/Share-Alike, зрабіце на старонцы-першакрыніцы пазнаку, што тэкст распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі CC-BY-SA альбо знаходзіцца ў грамадзкай уласнасьці, і паведаміце затым пра гэта на старонцы абмеркаваньня». —zedlik 19:28, 2 лістапада 2010 (EET)
- Згодны. Акрамя таго, у нас ёсьць старонка Вікіпэдыя:Запыт дазволаў на выкарыстаньне. Можна накіроўваць на яе. --Red_Winged_Duck 14:21, 3 лістапада 2010 (EET)
- На жаль, яна пакуль не працуе адпаведным чынам, бо запыты па-беларуску няма каму апрацоўваць, а прапаноўваць людзям пісаць па-расейску (украінску, польску, ангельску), на мой погляд, ня вельмі добрае выйсьце. Таксама мне ну зусім зразумела, якім чынам выконваецца патрабаваньне «Пры стварэньні лісту з дазволам неабходна нейкім чынам пацьвердзіць сваё аўтарства». Прынамсі, гэта не відавочна. —zedlik 18:23, 3 лістапада 2010 (EET)
- Тэкст ня вельмі слушны. Але варта падумаць, як слушна дзейнічаць. Найлепшае выйсьце — калі ўладальнік аўтарскіх правоў дадасьць інфармацыю пра вольную ліцэнзію непасрэдна ў вонкавай крыніцы. Калі не — існуе m:OTRS, але трэба каб хтосьці апрацоўваў запыты. --EugeneZelenko 15:45, 3 лістапада 2010 (EET)
- Калі я жадаў займацца гэтай справай (апрацоўка OTRS), то мне не было 18 гадоў :) І зараз пакуль няма. Але некалькі людзей зь Беларусі ўжо дасылалі дазволы на выкарыстаньне ў OTRS, таму, думаю, некалі будзе тэндэнцыя да падвышэньня запытаў на гэтай глебе. Wizardist г +у 16:54, 3 лістапада 2010 (EET)
- Пішуць, што дастаткова 16 :) Але нешта я не зусім разумею агульнага прынцыпу. Я думаў, што OTRS займаецца проста разглядам дазволаў на матэрыялы, а яны, аказваецца, яшчэ на нейкія лісты навічкоў там адказваюць ці што. —zedlik 18:23, 3 лістапада 2010 (EET)
- OTRS — гэта зусім ня толькі дазволы. Там шмат чаго: і скаргі на недакладную інфу, і, сапраўды, лісты ад навічкоў, і гэтак далей і гэтак далей. Wizardist г +у 20:32, 3 лістапада 2010 (EET)
- Пішуць, што дастаткова 16 :) Але нешта я не зусім разумею агульнага прынцыпу. Я думаў, што OTRS займаецца проста разглядам дазволаў на матэрыялы, а яны, аказваецца, яшчэ на нейкія лісты навічкоў там адказваюць ці што. —zedlik 18:23, 3 лістапада 2010 (EET)
- Гэта я наконт Абмеркаваньне:Ветах. Пакуль напішу тады пра яўнае пазначэньне дазволу на старонцы, як найбольш хуткі варыянт праверкі. —zedlik 18:23, 3 лістапада 2010 (EET)