Вікіпэдыя:Запыт дазволаў на выкарыстаньне
Увага. Гэтая старонка зьяўляецца заплянаваным праектам і дзеяньні, выкладзеныя ў ёй, пакуль стала не працуюць. |
Нярэдка паўстае неабходнасьць скарыстацца апублікаванымі на іншых сайтах у сэціве матэрыяламі, што ахоўваюцца аўтарскім правам. Магчыма, што сам аўтар гэтага матэрыялу вырашае скарыстаць свой уласны зьмест у артыкуле Вікіпэдыі. У абодвух выпадках магчыма сутыкнуцца з падазрэньнем у парушэньні аўтарскага права. На дадзенай бачыне прыведзеныя інструкцыі, што рабіць дзеля вырашэньня падобных сітуацыяў найлепшым чынам.
OTRS
[рэдагаваць крыніцу]Найбольш слушным спосабам фіксацыі дазволаў на выкарыстаньне матэрыялаў ёсьць ужываньне камунікацыйнай сістэмы OTRS. Дазвол па прыкладзе адсылаецца на адрэсу permissions-commons@wikimedia.org, дзе яго наяўнасьць у любы час змогуць праверыць удзельнікі, што маюць досяг.
Калі вы жадаеце прадаставіць дазвол на выкарыстаньне свайго матэрыялу, зьмешчанага не ў Вікіпэдыі, вы мусіце адаслаць тэкст дазволу (гл. ніжэй Прыклады дазволаў). Вы можаце зрабіць гэта толькі ў тым выпадку, калі зьяўляецеся аўтарам. Калі ж вы адміністратар альбо рэдактар сайту, дзе зьмешчаны матэрыял, вы, верагодна, ня можаце даваць дазвол самастойна. Пры стварэньні лісту з дазволам неабходна нейкім чынам пацьвердзіць сваё аўтарства, таму пажадана пісаць з электроннае адрэсы, на якой вы можаце пазьней спраўдзіць ваш дазвол на выкарыстаньне.
Такім самым чынам неабходна дзейнічаць, калі вы хочаце атрымаць нечы дазвол на выкарыстаньне ягоных матэрыялаў у Вікіпэдыі. Папрасіце аўтара адаслаць ліст на адрэсу permissions-commons@wikimedia.org.
Праз пэўны час вам могуць адказаць з пацьверджаньнем дазволу. Калі гэтага не адбылося цягам агледнага часу — скантактуйцеся з кім-небудзь з удзельнікаў, што маюць досяг да OTRS, з пазначэньнем часу адсыланьня вашага лісту, адрэсы адпраўніка (калі яе можна раскрываць публічна) і ягонае тэмы.
Прыклады дазволаў
[рэдагаваць крыніцу]У зьвязку з тым, што часта аўтары даюць адвольныя дазволы на выкарыстаньне сваіх матэрыялаў (кшталту «дазваляю выкарыстоўваць у Вікіпэдыі» альбо «даю згоду на выкарыстаньне»), рэкамэндавана карыстацца ніжэйшым шаблёнам тэксту дазволу.
Заяўляю, что зьяўляюся аўтарам і/ці адзіным уладальнікам выключных аўтарскіх правоў на твор [пазначце спасылку на матэрыял па-за Вікіпэдыяй, на публікацыю якога даецца дазвол]
Я згодны апублікаваць гэты твор на ўмовах вольнай ліцэнзіі GNU Free Documentation License версии 1.2 (http://www.gnu.org/copyleft/fdl.html) ці любой больш новай, апублікаванай Фондам Вольнага Праграмнага Забесьпячэньня (Free Software Foundation) з дадатковымі ўмовамі, прынятымі ў Вікіпэдыі, то бок без нязьменных сэкцыяў, без тэкстаў першай і апошняй вокладак, а таксама вольнай ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 International (http://creativecommons.org/licenses/by-sa/4.0/). Права выбару з гэтых двух ліцэнзій застаецца за ліцэнзіятам.[1]
Я ўсьведамляю, што тым самым даю права любой асобе распаўсюджваць, зьмяняць і скарыстоўваць твор у любых законных мэтах (у тым ліку зьвязаных са здабычай камэрцыйнае выгоды) пры ўмове выкананьня згаданых ліцэнзіяў.
Мне паведамлена, што я захоўваю выключныя аўтарскія правы на гэты твор па-за ўмовамі пазначаных ліцэнзіяў, і што я заўжды захоўваю права на ўзгадку мяне аўтарам згодна з абранымі ліцэнзіямі. Я згодны з тым, што інфармацыя пра маё аўтарства будзе захаваная ў «гісторыі зьменаў» артыкулаў (калі вядзецца пра тэкставую інфармацыю) ці на суправаджальных вэб-бачынах (калі вядзецца пра іншыя матэрыялы, напрыклад мэдыяфайлы). Зьмены, зробленыя іншымі асобамі, ня будуць прыпісаныя мне.
Гэты дазвол закранае толькі мае выключныя аўтарскія правы, і я пакідаю за сабой права прадпрымаць дзеі супраць скарыстаньня маёй працы з парушэньнем закону — у прыватнасьці, для паклёпаў, зьнявагі гонару й годнасьці, парушэньня правілаў выкарыстаньня гандлёвых марак, парушэньня права на ахову выявы грамадзяніна і да т. п.
Я разумею, што не магу адклікаць дадзены дазвол, і што мая праца можа быць зьмешчаная ў праектах Фонду Вікімэдыя цягам неабмежаванага часу ці быць выдаленай адтуль.
ДАТА, ІМЯ АЎТАРА
У выпадку ліцэнзаваньня выяваў можна выкарыстаць ня толькі ліцэнзіі CC-BY-SA + GFDL, але й іншыя вольныя ліцэнзіі (гл. Вікіпэдыя:Ліцэнзаваньне выяваў, /Дазвол-CC-BY-SA).
У дазволе мусіць быць пэўна пазначана, пра якія матэрыялы ідзе справа. Напрыклад, калі вядзеца пра канкрэтную вэб-бачыну, неабходна пазначыць ейны URL. Калі дазвол даецца на ўсе матэрыялы сайту — пазначце «ўсе матэрыялы, зьмешчаныя на сайце example.com». Калі ж вядзецца пра зьмешчаныя на сайте выявы, — прыкласьці дакладны пералік іхніх URL'аў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць крыніцу]- ^ Ліцэнзіят — асоба, якая карыстаецца дазволам