Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне катэгорыі:Фільмы паводле моваў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Катэгорыя фільмы па мовах выдаленая, а створаная катэгорыя фільмы паводле моваў!!!! Навошта??? Ясамойла (гутаркі) 18:42, 28 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

@Ясамойла, супольнасцю прынята ў такіх выпадках ужываць "паводле", а не "па". Artsiom91 (гутаркі) 19:25, 28 жніўня 2024 (+03)[адказаць]
Я бы яшчэ дадаў, што прыназоўнік паводле (у значэньні згодна з якімі-н. прызнакамі) тут пасуе лепей чым прыназоўнік па. Тут яшчэ крыху ёсьць абмеркаваньня. --Dymitr 19:35, 28 жніўня 2024 (+03)[адказаць]
У якасьці дадатку да напісанага вышэй і ў вашыя гутаркі прапаную паспрабаваць знайсьці ў адпаведным артыкуле ГСБМ ужываньне прыназоўніка «па» ў патрэбным (разьмеркавальным) значэньні. Тым часам для ведлугъ (ад якога праз водле ўтыварыўся паводле) маем такія прыклады: «другія лупы ведлуг заслуг разьдзялілі межы сабою», «…ня ведлуг цела здабыці сябе, але ведлуг душ…», «жыдове… ведлуг бегу месяца рок свой мерылі», «…усіх павіннасьцях Брацкіх, ніжэй апісаных, ведлуг каторых павінен ся будзець справаваці». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:29, 29 жніўня 2024 (+03)[адказаць]