Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне катэгорыі:Футбалісты клюбу «Рот-Вайс» Ален

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цікава, ці распаўсюджваецца сюды (Ahlen) правіла аб падоўжаных галосных (гл.Абмеркаваньне:Аахэн)? Калі так, то варта будзе перанесьці, бо ў нямецкай мове спалучэньне «Ah» мае тую самую функцыю што і «Aa» — перадае падоўжаны галосны, таму напрыклад, назвы вэстфальскага Ahlen і вюртэмбэрскага Aalen вымаўляюцца абсалютна аднолькава. Праўда, у такім разе гэта мусіць тычыцца і спалучэньняў «eh», «uh», «oh».--Lesnas ättling 15:00, 25 лютага 2012 (FET)

Такія спалучэньні, як то «eh», «uh», «oh», адлюстроўваюць падоўжаную галосную, а не падвоенную. Таму варта пакінуць як ёсьць. --Dymitr 16:55, 25 лютага 2012 (FET)
Добра. Проста для інфармацыі хацеў бы заўважыць, што спалучэньне «Aa» у нямецкай мове — гэта й ёсьць падоўжаная галосная, а ня дзьве асобныя (бо ня «Аахэн», але падоўжаная (адна) «А», якая на пісьме перадаецца празь дзьве.) Дарэчы, у вэстфальскім дыялекце падоўжанае «О» перадаецца на пісьме праз «OE», таму напрыклад, «Soest» некаторыя людзі (нават немцы) вымаўляюць памылкова «Зёст», а слушна — «Зоост»--Lesnas ättling 22:36, 25 лютага 2012 (FET)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Рот-Вайс» Ален»

Пачаць абмеркаваньне