Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/На пазбаўленьне статусу
Выгляд
Паніжэньне статусу
[рэдагаваць крыніцу]Ці ня лічыць ніхто «паніжэньне да добрага» крыху недарэчным варыянтам? Я мяркую, намінаваць у добрыя артыкулы трэба асобна, і толькі тады, калі артыкул пазбаўлены статусу абранага. Wizardist г +у 15:32, 17 сакавіка 2010 (UTC)
- Паніжэньне статусу можна разглядаць як комплексную працэдуру, якая ўключае ў сябе 1) пазбаўленьне стасусу выбранага 2) прысваеньне статусу добрага. Тады ўсё атрымліваецца. Магчыма, пра гэта варта напісаць у апісаньні працэдураў, але ня бачу нічога кепскага. Плюс відавочны: каб зрабіць з абранага артыкула добры, патрэбнае адно галасаваньне, а ня два :) Вядома, адсюль вынікае, што выбраны артыкул, які ня адпавядае крытэрам добрага, да добрага быць паніжаны ня можа — толькі пазбаўлены. —zedlik 21:46, 17 сакавіка 2010 (UTC)
- Гэтаксама лічу. Калі артыкул не зусім ужо слабага ўзроўню, чаму б адным галасаваньнем не рабіць адразу 2 рэчы — пазбаўляць статусу абранага і надаваць статус добрага. І ўжо калі артыкул зусім слабы, тады проста пазбаўляць усялякіх статусаў. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 17:57, 18 сакавіка 2010 (UTC)
Кандыдаты
[рэдагаваць крыніцу]Нехта яшчэ сочыць за старонкай, не? --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 00:08, 6 чэрвеня 2012 (FET)