Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Галасаваньні/Шапка
Прапаную крыху ўдакладніць фармулёўку і вызначыць, колькі галасоў удзельнікаў патрэбна (2, 3, 4, 5?), каб лічылася, што галасаваньне адбылося; а таксама якім чынам улічваюцца нэўтральныя галасы: калі 5 нэўтральных галасоў і 5 станоўчых, то які адсотак складаюць станоўчыя галасы: 50% ці 100%? Тое самае і для апытаньняў. —zedlik 16:46, 17 кастрычніка 2009 (UTC)
Колькасьць рэдагаваньняў
[рэдагаваць крыніцу]Лічу, што неабходную колькасьць рэдагаваньняў трэба павялічыць да 100. --Ліцьвін (гутаркі) 16:38, 22 лістапада 2018 (MSK)
Я прапаную замяніць «У галасаваньні можа прыняць удзел любы ўдзельнік гэтай Вікіпэдыі (акрамя робатаў), які да дня пачатка галасаваньня зрабіў ня менш за 5 рэдагаваньняў і мае ня менш за 1 тыдзень стажу» на «У галасаваньні можа прыняць удзел любы ўдзельнік гэтай Вікіпэдыі (акрамя робатаў), які да дня пачатка галасаваньня зрабіў ня менш за 100 рэдагаваньняў у асноўнай прасторы (непасрэднае рэдагаваньне зьместу артыкулаў; ўсе рэдагаваньні, якія былі зробленыя ў кароткі прамежак часу (паміж рэдагаваньнямі прайшло ня больш адной гадзіны) і пасьлядоўна ў адным артыкуле, лічацца за адно рэдагаваньне) і мае ня менш за 1 тыдзень стажу. Пры гэтым калі ўдзельнік цэлы год не рабіў ніводнага рэдагаваньня, то стаж і колькасьць рэдагаваньняў лічацца зь першага рэдагаваньня пасьля перапынку». --Ліцьвін (гутаркі) 19:46, 28 жніўня 2019 (MSK)
- Калі мы імкнемся да дакладнасьці фармулёвак, то трэба вызначыць, што такое «зробленыя ў кароткі час», таксама, калі ўдзельнік цэлы год рэдагаваў выключна катэгорыі і шаблёны, як адлічваюцца яго рэдагаваньні? --Red_Winged_Duck 10:24, 29 жніўня 2019 (+03)
- Дзякуй, адрэдагаваў «зробленыя ў кароткі час». Што тычыцца «ўдзельнік цэлы год рэдагаваў выключна катэгорыі і шаблёны». Мы жа лічым за рэдагаваньні толькі непасрэдныя рэдагаваньні зьместу артыкулаў, таму гэтае патрабаваньне захоўваецца. Ды і фактычна немагчыма, каб удзельнік увесь год рэдагаваў толькі катэгорыі і шаблёны і пры гэтым не рэдагаваў у асноўнай прасторы. --Ліцьвін (гутаркі) 14:41, 29 жніўня 2019 (MSK)
- З такім падыходам я за адну гадзіну з дапамогай AWB прыбяру катэгорыю Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі з усіх артыкулаў (што адпавядае прынятым правілам) і буду мець дастаткова правак для ўдзелу ў галасаваннях. Ці прымальна такое?--Artsiom91 (гутаркі) 14:56, 29 жніўня 2019 (MSK)
- Што такое AWB? Калі нейкія аўтаматычныя рэдагаваньні, то яны падпадаюць пад «акрамя робатаў». --Ліцьвін (гутаркі) 15:07, 29 жніўня 2019 (MSK)
- Так, AWB гэта праграма, якая дазваляе рабіць праўкі ў аўтаматычным або паўаўтаматычным рэжыме. З робатамі таксама трэба вызначыцца. Ёсць афіцыйны сцяг робата, які выдаецца ўдзельнікам. Можна праўкай робата лічыць любую, зробленую аўтаматычна ці паўаўтаматычна, але тады незразумела што значыць "любы ўдзельнік гэтай Вікіпэдыі (акрамя робатаў)", бо характарыстыка робат/неробата будзе адносіцца да канкрэтнай праўкі. Ну і нарэшце, я магу і рукамі без праграм прайсціся і выдаліць катэгорыі, будзе не гадзіна, а дзве.--Artsiom91 (гутаркі) 15:17, 29 жніўня 2019 (MSK)
- Раней пытаньняў не было, а цяпер столькі пытаньняў у дачыненьні да тых, хто спрабуе падмануць сыстэму. У прапанаваным варыянце напісана, што рэдагаваньнем лічыцца толькі непасрэднае рэдагаваньне зьместу артыкулаў. Катэгорыя — гэта ня зьмест артыкула. Як і выпраўленьне або даданьне нейкага шаблёну — гэтага таксама не рэдагаваньне зьместу артыкула. Што тычыцца робатаў і ня робатаў, то я так разумеў, што ў нас робаты павінны мець сьцяг. Але я дасканала гэтага ня ведаю. Галоўны сэнс удакладненьня: у галасаваньнях павінны ўдзельнічаць толькі актыўныя ўдзельнікі — тыя, хто непасрэдна рэдагуе артыкулы і тым самы паляпшае іх якасьць. Ды і толькі ў гэтым выпадку можна зразумець ці хварэе ўдзельнік за гэты разьдзел. --Ліцьвін (гутаркі) 15:49, 29 жніўня 2019 (MSK)
- А якая мэта наогул ставіцца такім ускладненьнем правіла? Я мяркую, што сам гэты пункт для таго, каб складаней было стварыць некалькі дадатковых рахункаў, зрабіць зь іх праўкі і выкарыстоўваць у галасаваньнях. На маю думку, прасьцей за ўсё будзе сфармуляваць гэта так: «ня менш за 100 рэдагаваньняў за апошні год у асноўнай прасторы назваў і ня менш за 1 тыдзень стажу». Без удакладненьняў пра кароткія прамежкі часу і г. д., бо гэта толькі ўскладняе правіла, а дасьведчаны ўдзельнік лёгка зробіць гэтыя 100 правак у 100 розных артыкулах выпраўленьнем аднолькавай артаграфічнай памылкі і ізноў давядзецца выдумляць ускладненьні, якія вельмі цяжка адсачыць, замест проста агульнай колькасьці рэдагваньняў за вызначаны прамежак часу. --Red_Winged_Duck 21:35, 30 жніўня 2019 (MSK)
- Так, згодзен. Тады атрымліваем «У галасаваньні можа прыняць удзел любы ўдзельнік гэтай Вікіпэдыі (акрамя робатаў), які да дня пачатка галасаваньня зрабіў ня менш за 100 рэдагаваньняў за апошні год у асноўнай прасторы назваў і ня менш за 1 тыдзень стажу». --Ліцьвін (гутаркі) 00:48, 31 жніўня 2019 (MSK)
- А якая мэта наогул ставіцца такім ускладненьнем правіла? Я мяркую, што сам гэты пункт для таго, каб складаней было стварыць некалькі дадатковых рахункаў, зрабіць зь іх праўкі і выкарыстоўваць у галасаваньнях. На маю думку, прасьцей за ўсё будзе сфармуляваць гэта так: «ня менш за 100 рэдагаваньняў за апошні год у асноўнай прасторы назваў і ня менш за 1 тыдзень стажу». Без удакладненьняў пра кароткія прамежкі часу і г. д., бо гэта толькі ўскладняе правіла, а дасьведчаны ўдзельнік лёгка зробіць гэтыя 100 правак у 100 розных артыкулах выпраўленьнем аднолькавай артаграфічнай памылкі і ізноў давядзецца выдумляць ускладненьні, якія вельмі цяжка адсачыць, замест проста агульнай колькасьці рэдагваньняў за вызначаны прамежак часу. --Red_Winged_Duck 21:35, 30 жніўня 2019 (MSK)
- Раней пытаньняў не было, а цяпер столькі пытаньняў у дачыненьні да тых, хто спрабуе падмануць сыстэму. У прапанаваным варыянце напісана, што рэдагаваньнем лічыцца толькі непасрэднае рэдагаваньне зьместу артыкулаў. Катэгорыя — гэта ня зьмест артыкула. Як і выпраўленьне або даданьне нейкага шаблёну — гэтага таксама не рэдагаваньне зьместу артыкула. Што тычыцца робатаў і ня робатаў, то я так разумеў, што ў нас робаты павінны мець сьцяг. Але я дасканала гэтага ня ведаю. Галоўны сэнс удакладненьня: у галасаваньнях павінны ўдзельнічаць толькі актыўныя ўдзельнікі — тыя, хто непасрэдна рэдагуе артыкулы і тым самы паляпшае іх якасьць. Ды і толькі ў гэтым выпадку можна зразумець ці хварэе ўдзельнік за гэты разьдзел. --Ліцьвін (гутаркі) 15:49, 29 жніўня 2019 (MSK)
- Так, AWB гэта праграма, якая дазваляе рабіць праўкі ў аўтаматычным або паўаўтаматычным рэжыме. З робатамі таксама трэба вызначыцца. Ёсць афіцыйны сцяг робата, які выдаецца ўдзельнікам. Можна праўкай робата лічыць любую, зробленую аўтаматычна ці паўаўтаматычна, але тады незразумела што значыць "любы ўдзельнік гэтай Вікіпэдыі (акрамя робатаў)", бо характарыстыка робат/неробата будзе адносіцца да канкрэтнай праўкі. Ну і нарэшце, я магу і рукамі без праграм прайсціся і выдаліць катэгорыі, будзе не гадзіна, а дзве.--Artsiom91 (гутаркі) 15:17, 29 жніўня 2019 (MSK)
- Што такое AWB? Калі нейкія аўтаматычныя рэдагаваньні, то яны падпадаюць пад «акрамя робатаў». --Ліцьвін (гутаркі) 15:07, 29 жніўня 2019 (MSK)
- З такім падыходам я за адну гадзіну з дапамогай AWB прыбяру катэгорыю Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі з усіх артыкулаў (што адпавядае прынятым правілам) і буду мець дастаткова правак для ўдзелу ў галасаваннях. Ці прымальна такое?--Artsiom91 (гутаркі) 14:56, 29 жніўня 2019 (MSK)
- Дзякуй, адрэдагаваў «зробленыя ў кароткі час». Што тычыцца «ўдзельнік цэлы год рэдагаваў выключна катэгорыі і шаблёны». Мы жа лічым за рэдагаваньні толькі непасрэдныя рэдагаваньні зьместу артыкулаў, таму гэтае патрабаваньне захоўваецца. Ды і фактычна немагчыма, каб удзельнік увесь год рэдагаваў толькі катэгорыі і шаблёны і пры гэтым не рэдагаваў у асноўнай прасторы. --Ліцьвін (гутаркі) 14:41, 29 жніўня 2019 (MSK)
У сувязі з пытаньнямі ўдзельніка Artsiom91, я зразумеў, што калі нейкі ўдзельнік захоча падмануць сыстэму, то аніякія патрабаваньні ня будуць для яго перашкодай. Таму цяпер я згодзен з тым, што павелічэньне неабходнай колькасьці рэдагаваньняў не вырашае праблему. У выніку я прапаную да існуючага правіла дадаць толькі ўдакладненьне: «У галасаваньні можа прыняць удзел любы ўдзельнік гэтай Вікіпэдыі (акрамя робатаў), які да дня пачатка галасаваньня зрабіў ня менш за 5 рэдагаваньняў у асноўнай прасторы (непасрэднае рэдагаваньне зьместу артыкулаў; ўсе рэдагаваньні, якія былі зробленыя ў кароткі прамежак часу (паміж рэдагаваньнямі прайшло ня больш адной гадзіны) і пасьлядоўна ў адным артыкуле, лічацца за адно рэдагаваньне) і мае ня менш за 1 тыдзень стажу». --Ліцьвін (гутаркі) 14:15, 4 верасьня 2019 (MSK)
У сувязі з тым, што адпаведны разьдзел існуе ўжо працяглы час, лічу неабходным усё ж павялічыць ліміты. Тым больш галасаваньне — гэта не фармальнасьць, а непасрэднае жыцьцё Вікіпэдыі. Я прапаную такі варыянт: «У галасаваньні можа прыняць удзел любы ўдзельнік гэтай Вікіпэдыі (акрамя робатаў), які да дня пачатку галасаваньня зрабіў ня менш за 20 рэдагаваньняў і ня менш за адну праўку за пэрыяд не пазьней за 30 і не раней за 60 сутак да дня пачатку галасаваньня, а таксама ня менш за адну праўку, зробленую не раней за 15 сутак да дня пачатку галасаваньня, у асноўнай прасторы (непасрэднае рэдагаваньне зьместу артыкулаў; ўсе рэдагаваньні, якія былі зробленыя ў кароткі прамежак часу (паміж рэдагаваньнямі прайшло ня больш адной гадзіны) і пасьлядоўна ў адным артыкуле, лічацца за адно рэдагаваньне) і мае ня менш за 1 месяц стажу». Некаторыя дадатковыя крытэрыі ўзяў адсюль. --Ліцьвін (гутаркі) 09:16, 29 ліпеня 2023 (+03)
- Таксама варта забараніць удзельнічаць у галасаваньні тым удзельнікам, якія недастаткова засьцерагаюцца, фармальна абараняюць рашызм, прыстасоўваюцца пад незаконныя патрабаваньні міжнародных тэрарыстаў і разыходзяцца зь лініяй партыі ўлады. Нічога не забыў? --Taravyvan Adijene (гутаркі) 09:41, 29 ліпеня 2023 (+03)
- Прапануйце. --Ліцьвін (гутаркі) 10:31, 29 ліпеня 2023 (+03)
- У цяперашніх умовах цалкам падтрымліваю, бо гэта мусіць хаця б трохі абараніць гэты разьдзел ад атак расейскіх троляў, якія сыстэматычна назіраюцца ў іншых разьдзелах. Зрэшты, асноўную абарону забясьпечвае правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус, якое фактычна скасоўвае колькасны фармалізм пры інтэрпрэтацыі вынікаў усякага галасаваньня. Апроч таго, усё больш схіляюся да таго, што калі нейкі ўдзельнік паводзіць сябе дзіўна (напрыклад, замест абмеркаваньня аргумэнтацыі апанэнта пачынае троліць або сыстэматычны лямантуе пра нейкія фармальныя парушэньні не падаючы ані прыкладаў, ані абгрунтаваньняў, чаму хтосьці штосьці парушае) і калі такія паводзіны перашкаджаюць нармальнаму функцыянаваньню гэтага разьдзелу, то мабыць варта шкадаваць час і нэрвы адэкватных удзельнікаў і спыняць падобных парушальнікаў як гэта робяць у буйных радзьдзелах. Вядома, пры тым варта толькі вітаць усякую аргумэнтаваную крытыку, якая ўлічвае (а не адмаўляе) цяперашнюю нашу рэчаіснасьць і не зьмяшчае тролінгу і пэрсанальных выпадаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:58, 29 ліпеня 2023 (+03)